26 красавiка 2024, Пятніца, 17:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ігар Комлік: Абсурд! Два гады следчыя тэхніку не могуць вярнуць

7
Ігар Комлік: Абсурд! Два гады следчыя тэхніку не могуць вярнуць
ІГАР КОМЛІК
ФОТА: NN.BY

СК выкарыстоўвае ў сваёй «працы» дзіўныя метады.

Адзін з лідараў прафзвязу РЭП Ігар Комлік распавёў «Народной Воле» пра тое, чаму следчыя ўжо амаль два гады не вяртаюць кампутарную тэхніку.

Нагадаем, што ў жніўні 2018 года суд Савецкага раёна прыгаварыў кіраўнікоў прафзвязу РЭП Генадзя Фядыніча і Ігара Комліка да 4 гадоў абмежавання волі без накіравання ва ўстановы адкрытага тыпу з забаронай займаць кіроўныя пасады тэрмінам на 5 гадоў.

Іх прызначылі вінаватымі на падставе ч.2 арт.243 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь («ухіленне ад выплаты падаткаў у значнай суме»).

А вось тэхніку, якую следчыя забралі падчас ператрусаў у жніўні 2017 года, дагэтуль ніхто не вярнуў.

- Наколькі вядома, тэхніка цяпер знаходзіцца ў Менскай управе Следчага камітэта, - кажа Ігар Комлік. - Мы рабілі некалькі запытаў з гэтай нагоды, але, як кажуць, воз і цяпер там.

Вядома таксама, што частка матэрыялаў абвінавачвання была выдзеленая ў асобную справу, і яе спрабуюць закрыць. Але пракуратура, здаецца, ужо другі раз вяртае дакументы ў Следчы камітэт на той падставе, што ў справе як раз і не агавораны лёс канфіскаванай тэхнікі прафзвязу РЭП і нашай асабістай.

- Што з тэхнікі цяпер знаходзіцца ў следчых?

- У нашай сям'і забралі тры ноўтбукі і мабільны тэлефон, у Генадзя Фядыніча - два кампутары і тэлефон, у офісе прафзвязаў - пяць жорсткіх дыскаў.

- Няўжо так складана вярнуць тэхніку, якую забралі блізу двух гадоў назад?!

- Гэта ўвогуле нейкі абсурд! Ужо ўсе суды прайшлі, пастановы вынесеныя, паўгода адбываў пакаранне, а следчыя не могуць вярнуць тое, што ім не належыць.

Калі вялося следства, гэтыя кампутары праглядаліся, браліся файлы, якія іх цікавілі, але ж ужо амаль год прайшоў пасля суда. І нават, калі яшчэ патрэбная нейкая інфармацыя, то яе лёгка скапіяваць.

Але, думаю, гэтая тэхніка ўжо даўно не патрэбная следчым, яна недзе пыліцца на нейкім складзе. І невядома, у якім стане. У мяне як раз і ёсць асцярогі, што тэхніку свядома ці не свядома зламалі.

У 2011 годзе ў нас ужо канфіскоўвалі кампутары, і калі вярталі, мы іх на месцы не праверылі. А ўжо ў офісе высветлілася, што нам спалілі жорсткія дыскі, сапсавалі аптычныя дыскі, флэш-карты таксама былі ў непрацоўным стане. Не выключана, што такая ж доля спасцігла і цяпер нашу кампутарную тэхніку.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках