26 красавiка 2024, Пятніца, 13:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Навукоўцы знайшлі раёны, дзе нашы продкі змешваліся з невядомымі відамі людзей

2
Навукоўцы знайшлі раёны, дзе нашы продкі змешваліся з невядомымі відамі людзей

Гэта сапраўды былі не неандэртальцы і не дзянісаўцы.

Аналіз і параўнанне ДНК сучасных людзей ужо паказалі, што нашы далёкія продкі, пакінуўшы Афрыку, сустрэліся з іншымі відамі людзей – неандэртальцамі, дзянісаўцамі, – доўгі час суіснавалі і нават скрыжоўваліся з імі. Асабліва актыўна гэтыя працэсы развіваліся на астравах Паўднёва-Усходняй Азіі, дзе захаваліся генетычныя сляды скрыжавання яшчэ як мінімум з двума відамі сваякоў, пакуль невядомых, паведамляе naked-science.ru.

Навукоўцы з Універсітэта Адэлаіды паведамляюць пра гэта ў артыкуле, апублікаваным у часопісе PNAS. Алан Купер (Alan Cooper) і Жуан Тэксейра (João Teixeira) правялі аналіз папярэдніх працаў у галіне генетыкі і палеабатанікі, паказаўшы, што шляхі сапіенс і неідэнтыфікаваных «вымерлых гамінінаў № 1» перасекліся на поўдні Азіі. Пазней адбылася сустрэча з «вымерлымі гамінінамі № 2» у раёне Філіпінаў, Явы, Барнэа і Суматры.

«Мы разумелі, што гісторыя выхаду з Афрыкі не такая простая, але яна сталася яшчэ больш заблытанай, чым можна было чакаць, – кажа Жуан Тэксейра. – Відавочна, астраўная Паўднёва-Усходняя Азія была населеная некалькімі архаічнымі групамі людзей, магчыма, што жылі ў ізаляцыі адна ад адной аж да прыходу сучаснага чалавека. Мяркуючы з часу, іхняе з'яўленне хутка прыводзіла да заняпаду архаічных папуляцый».

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках