26 красавiка 2024, Пятніца, 21:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Аляксандр Кабанаў: Сітуацыя вакол акумулятарнага завода рэзка змянілася

3
Аляксандр Кабанаў: Сітуацыя вакол акумулятарнага завода рэзка змянілася
Аляксандр Кабанаў

Магчыма, чакаюць каманду зверху.

Вядомы берасцейскі блогер і актывіст Аляксандр Кабанаў распавёў «Радыё Рацыя», што кампанія, якая займалася будаўніцтвам у горадзе акумулятарнага завода, падала ў суд пазовы на двух актывістаў - Дзмітрыя Бекалюка і Дзям'яна Лепясевіча.

Як вядома, у Берасці актывісты ўжо не першы год пратэстуюць супраць будаўніцтва ў абласным цэнтры акумулятарнага завода. Не так даўно Генеральная пракуратура афіцыйна паведаміла аб затрыманні Віктара Лемяшэўскага, уласніка гэтага прадпрыемства.

- Даведаліся, што ўчора, 15 ліпеня, пачаўся суд на пазоў кампаніі, якая займаецца будаўніцтвам акумулятарнага завода, супраць Дзмітрыя Бекалюка і Дзям'яна Лепясевіча. Хоць самі яны ніякіх позваў не атрымлівалі. Паводле нашай інфармацыі, на першым судовым пасяджэнні акрамя прадстаўнікоў кампаніі нікога не было. Было хадайніцтва прыцягнуць на суд у якасці трэціх асоб мяне і блогера Сяргея Пятрухіна, - кажа Кабанаў.

- Якія пазоўныя патрабаванні?

- У свой час з'явіўся відэаролік «Галоўны гемарой горада Берасця», і ў кампаніі палічылі, што інфармацыя з гэтага роліка «закранае іх гонар і годнасць». Хоць дакладна нічога невядома, нас жа не было ў судзе.

Тут наогул сітуацыя склалася нейкая дзіўная, бо павінны ж былі нас паставіць у вядомасць. Але, наколькі я зразумеў, гэты пазоў падаваўся яшчэ да таго, як уласніка кампаніі затрымалі. Не выключаю, што цяпер суддзі самі не вельмі разумеюць, як сябе далей паводзіць, бо сітуацыя рэзка змянілася. Магчыма, чакаюць каманду зверху, а таму нас пакуль і не тузаюць.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках