26 красавiка 2024, Пятніца, 12:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Суд у Маскве падоўжыў арышт украінскіх ваеннапалонных маракоў

15
Суд у Маскве падоўжыў арышт украінскіх ваеннапалонных маракоў

Пасяджэнне праводзілі ў закрытым рэжыме.

Лефортаўскі суд Масквы падоўжыў на тры месяцы арышт 12 украінскім ваеннапалонным маракам. Пра гэта 17 ліпеня «Громадському» паведаміў з залы суда расейскі валанцёр Канстанцін Котаў.

Першапачаткова суд падоўжыў арышт прадстаўніку СБУ Андрэю Драчу і пецярым маракам - Міхаілу Уласюку, Багдану Галавашу, Дзянісу Грыцэнку, Вячаславу Зінчанку і Сяргею Папову, затым - прадстаўніку СБУ Васілю Сароку і шасцярым украінскім маракам - Андрэю Арцёменку, Уладзіміру Варымезу, Уладзіславу Кастышыну, Алегу Мельнічуку, Сяргею Чулібу, Віктару Беспальчанку.

Усе ўкраінцы будуць знаходзіцца пад вартай да 24 кастрычніка.

Пасяджэнне праводзілі ў закрытым рэжыме. У суд прыехалі сваякі ваеннапалонных, дыпламаты пасольства Украіны ў РФ і пасольстваў краін Еўразвяза.

Матросы не адказвалі на пытанні суддзі, якія не тычыліся іх імя, даты нараджэння і звання. Абаронцы ўкраінцаў намагалі на тым, што яны з'яўляюцца ваеннапалоннымі, а таксама заявілі, што далучаць да матэрыялаў пастанову Міжнароднага трыбунала з патрабаваннем неадкладна адпусціць украінскіх маракоў.

25 лістапада 2018 года РФ абстраляла і захапіла ў Чорным моры катэры ўкраінскіх Вайскова-марскіх сіл «Бярдзянск» і «Нікапаль», а таксама буксір «Яны Капу», якія вярталіся ў Адэсу пасля спробы прайсці праз Керчанскую пратоку ў Азоўскае мора. Расейскія сілавікі затрымалі 24 украінскіх маракоў, пазней іх арыштавалі ў крымскіх «судах» і перавезлі ў Маскву.

Усім украінцам выставілі абвінавачванні ў незаконным перасячэнні мяжы РФ. Украіна ўважае маракоў за ваеннапалонных і патрабуе адпусціць іх. Ва ўправе вярхоўнага камісара ААН у правах чалавека заявілі, што ўкраінскія маракі, як ваеннапалонныя, павінны знаходзіцца пад абаронай Жэнеўскай канвенцыі.

Украіна звярнулася ў Міжнародны трыбунал у марскім праве, запатрабаваўшы ў якасці часовых захадаў абавязаць РФ неадкладна вызваліць маракоў і караблі. Расейскі бок адмовіўся ад удзелу ў слуханнях.

25 траўня 2019 года трыбунал у Гамбургу абавязаў Расею неадкладна вызваліць тры затрыманыя ўкраінскія караблі, а таксама 24 затрыманых маракоў і дазволіць ім вярнуцца ва Украіну. Пастанова была прынятая 19 галасамі, супраць выступіў толькі суддзя ад РФ Раман Калодкін.

Тэрмін выканання пастановы скончыўся 25 чэрвеня. У гэты дзень, як паведамілі ў МЗС Украіны, ад расейскага замежнапалітычнага міністэрства паступіла нота, дзе Украіне прапаноўвалася даць пісьмовыя гарантыі прадаўжэння крымінальнага пераследу ўкраінскіх маракоў у адпаведнасці з расейскім заканадаўствам. У ноце ў адказ украінскае МЗС назвала пазіцыю Масквы непрымальнай.

На 8 ліпеня следчыя ФСБ скончылі выстаўляць канчатковыя абвінавачванні ваеннапалонным украінскім маракам.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках