26 красавiка 2024, Пятніца, 4:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Зяленскі паведаміў пра дэталі размовы з Пуціным

13
Зяленскі паведаміў пра дэталі размовы з Пуціным

Пра дэталі размовы прэзідэнт Украіны паведаміў на сваім YouTube-канале.

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі распавёў пра дэталі тэлефоннай размовы з прэзідэнтам Расейскай Федэрацыі Уладзімірам Пуціным. Пра гэта паведамляе РБК-Украіна са спасылкай на інтэрв'ю на кіраўніка дзяржавы на Youtube-канале Зе! Прэзідэнт.

Паводле слоў украінскага лідара, усе партнёры Украіны былі супраць таго, каб ён тэлефанаваў прэзідэнту Расеі.

"Усе, скажам так, партнёры Украіны былі супраць, каб я тэлефанаваў Пуціну. Я падумаў, што гэта пытанне, перш за ўсё Украіны і нашых грамадзян. Мы павінны дзякаваць заходнім партнёрам за падтрымку, але таксама мець сваю думку", - заявіў Зяленскі.

Таксама прэзідэнт Украіны заявіў, што падчас размовы з лідарам РФ ён абмеркаваў перадачу палонных "усіх на ўсіх".

"Прэзідэнт РФ мне сказаў, што бачыць развязанне пытання ў перадачы палонных "усіх на ўсіх". Рэч у тым, што спіс нашых усіх, хто знаходзіцца на акупаваных тэрыторыях, не супадае са спісам тых людзей, якія кантралююць гэтыя тэрыторыі. Давайце спачатку вернем усіх тых, хто ўтрымліваецца ў Расеі і Крыме, і пачнём з маракоў. Мне здаецца, гэта нармальны крок да вяртання дыялогу і магутны крок да спынення вайны", - заявіў ён.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках