26 красавiка 2024, Пятніца, 11:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Reuters: Расея мае намер падмешваць брудную нафту ў трубаправоды

6
Reuters: Расея мае намер падмешваць брудную нафту ў трубаправоды
ФОТА З САЙТА CNEWS.RU

З ініцыятывай выступіла расейская «Транснафта».

«Транснафта» плануе з наступнага тыдня пачаць падмешваць нафту з высокім утрыманнем хлораарганікі ў чыстыя струмені, каб паступова ачысціць сістэму нафтаправодаў, піша Reuters са спасылкай на крыніцы ў галіне (пераклад - РБК).

Паводле звестак чатырох крыніц агенцтва, на нарадзе ў Мінэнэрга Расеі нафтакампаніі і «Транснафта» не змаглі знайсці кампраміс у варыянтах ачысткі трубаправоднай сістэмы ад забруджанай сыравіны. «Транснафта» прапанавала схему паступовага падмешвання некандыцыйнай нафты ў чысты струмень. Гэта прывядзе да росту ўзроўню ўтрымання хлораарганікі да 5 ppm з прыкладна 1 ppm у Прыморску і Наварасейску і 3,5 ppm у Усць-Лузе. Паводле прынятага краінамі ЕАЭС тэхрэгламенту, з 1 ліпеня ўтрыманне хлораарганікі ў нафце не павінна быць большае за 6 ppm, адзначае агенцтва.

Са слоў крыніц, падмешванне бруднай сыравіны прывядзе да змены якасці нафты Urals з адгрузкай з Наварасейска, Усць-Луга і Прыморска, а таксама ў сыравіне, што адгружаюць на НПЗ у цэнтральнай Расеі. Суразмоўцы агенцтва паказалі, што падвышанае ўтрыманне хлораарганікі захаваецца да сярэдзіны 2020-га, а, магчыма, да 2021 года.

Нафтакампаніі не пагадзіліся з гэтай схемай, бо ўважаюць, што рост утрымання арганічных хларыдаў у нафце негатыўна паўплывае на яе кошт. Адна з крыніц паказала, што яны прадумваюць альтэрнатыўныя варыянты развязання праблемы, якія прапануюць Мінэнэрга.

У красавіку Беларусь заявіла пра забруджванне расейскай нафты, якая паступае па трубаправодзе «Дружба», хлорааганікай. Пасля гэтага прапампоўка сыравіны ў Беларусь, Украіну і шэраг краін Еўропы была прыпыненая. Следчы камітэт Расеі распачаў паводле факта забруджвання нафты крымінальную справу. У пачатку траўня па «Дружбе» стала паступаць чыстая сыравіна.

На мінулым тыдні беларускі аператар трубаправода ААТ «Гомельтранснафта Дружба» абвясціў аб завяршэнні мерапрыемстваў па выцясненні з тэрыторыі краіны ў Расею забруджанай нафты. Раней галоўны інжынер кампаніі-аператара Андрэй Вярыга адзначаў, што, паводле яго ацэнак, нафтаправод яшчэ блізу года зможа працаваць толькі напаўсілы.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках