19 сакавiка 2024, aўторак, 8:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

The Economist: Дэманстранты ў Ганконгу вучацца ў Бруса Лі

The Economist: Дэманстранты ў Ганконгу вучацца ў Бруса Лі
ФОТА: REUTERS

Разважанні легенды кунг-фу натхняюць жыхароў ягонага роднага горада на новую тактыку ў ціску на ўрад.

«Будзь аморфным, бясформенным, як вада», - казаў Брус Лі ў ролі майстра баявых мастацтваў у фільме «Лонгстрыт». Гэты серыял трансляваўся на амерыканскай тэлевізіі ў 1971 годзе. Лі памёр праз два гады пасля таго ў Ганконгу. Цяпер у горадзе разважанні актора пра прыроду вады набылі новае значэнне для байцоў іншага тыпу.

Дарэчы, словы Бруса Лі натхняюць дэманстрантаў, якія ўжо больш за месяц пратэстуюць супраць новага законапраекта аб экстрадыцыі, - піша The Economist (пераклад - unian.net). Урад адклаў дакумент у мінулым месяцы. Але ўдзельнікі пратэстаў цытуюць Лі як рэцэпт захавання ціску на мясцовую ўладу з дапамогай новай тактыкі. Пратэсты павінны быць «аморфнымі, бясформеннымі» і раскіданымі па тэрыторыі. Так можна падолець уладу.

Дэманстранты хочуць вялікіх саступак. Яны дамагаюцца фармальнага адклікання законапраекта, які прадугледжвае перадачу мацерыковаму Кітаю падазраваных ва ўчыненні злачынстваў супраць Камуністычнай партыі. Таксама яны хочуць расследавання паліцэйскага гвалту супраць удзельнікаў пратэстаў. Аднак, гэтым разам яны не хочуць паўтараць тактыкі «Руху парасонаў», які ахапіў вуліцы ў 2014 годзе. Тады людзі тыднямі жылі на вуліцах у дзелавым сэрцы Ганконга, каб абараніць захаванне дэмакратыі ў аўтаноміі. Тады пратэстоўцы не дамагліся ніякіх саступак ад урада і выклікалі незадаволенасць жыхароў, чый рытм жыцця быў узарваны вулічнымі акцыямі.

Але масавыя пратэсты супраць законапраекта аб экстрадыцыі сталіся больш маштабнымі, чым тыя, што прайшлі ў 2014-м. 16 чэрвеня два мільёны людзей выйшлі на вуліцы. І праз дзень улада пагадзілася адкласці дакумент. Гэтыя пратэсты сталі найбуйнейшымі за ўсю гісторыю Ганконга. Цяпер актывісты ладзяць акцыі ў іншых частках аўтаноміі, спадзеючыся, што гэта дапаможа падняць больш маштабную хвалю незадаволенасці. Яны кажуць, што будуць праводзіць мерапрыемствы кожныя выхадныя ў кожным раёне датуль, пакуль іх патрабаванні не будуць выкананыя.

Першае такое мерапрыемства адбылося 6 ліпеня. І яно было маштабным. Сотні тысяч людзей прайшлі маршам ад папулярнага сярод турыстаў гандлёвага раёна Цім Ша Цуй да чыгуначнай станцыі Заходні Кулун, праз якую ў горад прыбываюць вандроўцы з мацерыковай часткі Кітая.

Дэманстранты кажуць, што яны хочуць «адукаваць» гасцей з мацерыка, патлумачыўшы ім, што такое законапраект аб экстрадыцыі. Іншыя маршы былі меншымі, але яны таксама былі накіраваныя на тых, хто прыбывае з мацерыковага Кітая. 6 ліпеня жыхары раёна Туан Мун выступілі супраць так званых «цётак-спявачак» з мацерыковай часткі, якія гучна спявалі ў парках за грошы. Праз сем дзён пасля таго ў раёне Шунг Шуй яны выступілі супраць турыстаў з мацерыка і гандляроў, якія куплялі тавары ў Ганконгу для перапродажу на іншым баку. 17 ліпеня тысячы прадэмакратычных актывістаў старэйшага ўзросту, якія называлі сябе «срэбравалосымі», прайшлі маршам у цэнтры горада, каб падтрымаць малодшых «калегаў на лініі фронту».

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках