29 сакавiка 2024, Пятніца, 10:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сталі вядомыя магчымыя спаборнікі БАТЭ на 3-м кваліфікацыйным этапе Лігі чэмпіёнаў

Сталі вядомыя магчымыя спаборнікі БАТЭ на 3-м кваліфікацыйным этапе Лігі чэмпіёнаў

На 2-м этапе кваліфікацыі барысаўцы згуляюць з нарвэжскім «Русэнборгам».

Вызначылася кола магчымых спаборнікаў БАТЭ ў 3-м кваліфікацыйным коле Лігі чэмпіёнаў, паведамляе pressball.by.

Нагадаем, у 2-м коле кваліфікацыі барысаўцы згуляюць з нарвэжскім "Русэнборгам" (24 ліпеня ў Барысаве, 31 ліпеня ў Тронгейме). У выпадку выхаду ў наступную стадыю беларускі прадстаўнік трапляе ў кошык сеяных.

Шлях чэмпіёнаў

Сеяныя

Аякс (Нідэрланды) - 70.500

Сэлтык (Шатландыя) - 31.100/Калью (Эстонія) - 3.500

Капенгаген (Данія) - 31.100/Нью-Сэйнтс (Валія) - 6.000

Дынама Заграб (Харватыя) - 29.500/Сабуртало (Грузія) - 10.950

БАТЭ (Беларусь) - 27.500/Русэнборг (Нарвэгія) - 11.500

АПОЭЛ (Кіпр) - 25.500/Суцеска (Чарнагорыя) - 3.000

Нясеяныя

ПАОК (Грэцыя) - 23.500

Карабах (Азербайджан) - 22.000/Дандолк (Ірландыя) - 7.000

Марыбор (Славенія) - 18.500/АІК (Швэцыя) - 5.500

Црвена Звезда (Сербія) - 16.750/ХІК (Фінляндыя) - 9.000

Макабі Тэль-Авіў (Ізраіль) - 16.000/Клуж (Румынія) - 3.500

Валета (Мальта) - 4.250/Ферэнцвараш (Вугоршчына) - 3.500

Лёсаванне 3-га кваліфікацыйнага этапу пройдзе ў Ньёне 22 ліпеня. Пераможцы супрацьстаянняў з першага кошыка з меншым каэфіцыентам возьмуць пры працэдуры каэфіцыент пераможанага клуба.

Матчы 3-га этапу прызначаныя на 6/7 і 13 жніўня.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках