19 красавiка 2024, Пятніца, 22:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Павысіць градус: Ці можна сумяшчаць спорт і алкаголь?

8
Павысіць градус: Ці можна сумяшчаць спорт і алкаголь?

Чым карыснае піва і ці п'юць яго спартоўцы.

Эксперт «Чэмпіянату» Андрэй Семешаў – пра тое, як сумяшчаць алкаголь і спорт, ці можа алкаголь быць карысным і на якіх забегах удзельнікам наліваюць віно і піва.

Ці сумяшчальныя алкаголь і спорт?

Калі мы гаворым пра прафесійны спорт, то адказ відавочны і катэгарычны: не, несумяшчальныя. Алкаголь пераважна негатыўна ўплывае на арганізм, запавольвае працэсы аднаўлення, пагаршае фізічныя кандыцыі. На прафесійным узроўні даваць спаборнікам такую фору сама менш неразумна.

Іншая рэч, калі пад спортам мы разумеем аматарскія заняткі любым відам фізічнай актыўнасці, няхай гэта будзе плаванне, гульня ў тэніс у выхадныя або ранішнія прабежкі. Тут сітуацыя не такая катэгарычная. Вядома, застолле і фізічная нагрузка павінны быць разнесеныя ў часе прынамсі на дзень-другі. Перш чым прымушаць арганізм інтэнсіўна працаваць, мае сэнс даць яму час на тое, каб аднавіцца і нейтралізаваць наступствы выпівання.

Чым шкодны алкаголь?

Алкаголь прыгнятае нервовую сістэму і негатыўна ўплывае на эмацыйны стан і паводзіны чалавека. У падвыпілага чалавека прыкметна запавольваецца хуткасць рэакцыі, пагаршаецца каардынацыя і праца мозгу.

Таксама алкаголь можа справакаваць абязводжванне, бо этанол валодае мачагонным эфектам, а фізічныя нагрузкі ўзмацняюць потавылучэнне. Гэтыя два чыннікі разам могуць прывесці да крытычнага недахопу вады ў арганізме.

Ужыванне алкаголю стварае дадатковую нагрузку на ўнутраныя органы, асабліва на сэрца і пячонку. Заняткі спортам таксама ствараюць нагрузку на сэрцава-судзінную сістэму, таму не рэкамендуецца сумяшчаць алкаголь і спорт, каб пазбегнуць перагрузкі арганізма.

Праўда, што алкаголь перашкаджае пахуданню?

Асобная тэма – гэта алкаголь і пахуданне. Шчыра кажучы, прамой забароны няма. Так, можна піць і худнець. Для разумення працэсу трэба разабрацца, як арганізм расцэньвае алкаголь з гледзішча каларыйнасці. У 100 грамах 96%-га спірту ўтрымліваецца 710 ккал. Пры гэтым, у адрозненне ад тлушчаў або вугляводаў, спірт не можа быць назапашаны ў клетках нашага арганізма. Ён адразу пачынае расшчапляцца. А ўсе астатнія калорыі, якія паступаюць з звычайнай ежай, да лепшых часоў адкладаюцца ў запас.

Калі вы будзеце ўлічваць калорыі з алкаголю ў рамках сутачнай нормы і «ўпісваць» іх у рацыён, то працэс пахудання спыняцца не будзе. Гэта пацвярджаецца як шматлікімі даследаваннямі, так і практыкай. Але заўсёды трэба памятаць, што алкаголь аслабляе нашы валявыя рэсурсы і пасля кілішка віскі ці келіха віна бывае ў разы складаней утрымацца і не сцягнуць з талеркі бутэрброд ці маленькае пірозіва «не ў залік».

Ад алкаголю ёсць карысць?

Усе разумеюць, што піць шкодна, але, як і заўсёды ў нашым жыцці, сітуацыя не такая адназначная. Невялікія дозы алкаголю станоўча ўплываюць на псіхіку. А ў піве ці віне, у дадатак, утрымліваюцца карысныя мікраэлементы і вітаміны. Напрыклад, піва – адна з самых даступных прыродных крыніцаў крэмнію, які адказвае за трываласць костак, змагаецца са з'яўленнем маршчынаў і зніжае артэрыяльны ціск. Акрамя крэмнію піва багатае на іншыя мікраэлементы – цынк, жалеза, медзь, селен, хром, магній, і вітаміны групы В – тыямін, біятын, фалійную кіслату, рыбафлавін і іншыя.

Карысць ёсць і ў іншых алкагольных напоях, калі імі не злоўжываць. Напрыклад, антыаксіданты ў віне зніжаюць узровень дрэннага халестэрыну і адначасова павышаюць узровень добрага, змагаюцца з ракавымі клеткамі, магчымасцю ўзнікнення дыябету і дэпрэсіі. Чарка каньяку або брэндзі маюць той самы антыаксідантны эфект, што і штодзённая доза вітаміну С, а тэкіла дапамагае знізіць узровень цукру ў крыві.

Аднак лекары нагадваюць, што ўсе гэтыя мікраэлементы ёсць і ў іншых, менш шкодных рэчывах. Ацэньваючы плюсы і мінусы, даводзіцца прызнаць, што апошнія ўсё ж такі пераважваюць.

Ёсць устойлівы міф, што існуюць «рэкамендаваныя нормы ўжывання алкаголю», вызначаныя Сусветнай арганізацыяй аховы здароўя або Міністэрствам аховы здароўя. На жаль, не. Медыкі адхрышчваюцца ад любых спробаў прымусіць назваць «норму» або «бяспечны ўзровень спажывання». Таму інтэрнэтныя інфаграфікі з колькасцю «дазволенай» нормы за тыдзень на дарослага чалавека – збольшага прафанацыя і нечая фантазія. Хоць бы таму, што ёсць мужчыны і жанчыны вагой 60 кг, а ёсць – 160 кг. Праца ферментаў, што ўтылізуюць алкаголь, ва ўсіх настроеная індывідуальна. Таму, вывучаючы ўсе гэтыя «дазволеныя дозы алкаголю» (як правіла, за адну дозу прымаецца 10 грамаў чыстага спірту), абапірайцеся на здаровы сэнс і логіку.

А хто сумяшчае спорт і алкаголь?

На самай справе, многія спартоўцы не грэбуюць алкаголем і не саромеюцца гэтага. Напрыклад, пасля святкавання перамог п'юць з кубкаў або ў інтэрв'ю прызнаюцца, што дазваляюць сабе расслабіцца. Так у адным з інтэрв'ю хакеіст Ілля Кавальчук апавёў, што пасля гульні можа выпіць піва для аднаўлення арганізма і не бачыць у гэтым праблемы. За гэта знакаміты хакеіст быў раскрытыкаваны байцом ММА Аляксандрам Шлеменкам.

У асяродку бегуноў набіраюць папулярнасць алкагольныя марафоны. Адразу некалькі вінных марафонаў праводзіцца ў Францыі, у знакамітых вінных месцах Бардо і Бажале. Практыкуюць аматары бегу і піўныя марафоны. Адзін з самых масавых праходзіць у Бельгіі. Удзельнікі такіх стартаў выпіваюць не толькі пасля фінішу, але і перад стартам, а некаторыя і падчас забегу, і не бачаць у гэтым нічога дрэннага.

Галоўнае – не злоўжываць!

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках