26 красавiка 2024, Пятніца, 13:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ці вернуцца з Сібіры на радзіму нашчадкі беларусаў-перасяленцаў?

7
Ці вернуцца з Сібіры на радзіму нашчадкі беларусаў-перасяленцаў?
АЛЕГ РУДАКОЎ І ВОЛЬГА ГАЛАНАВА

Аповяд пра тое, як беларусам больш за 100 гадоў удаецца захоўваць нацыянальныя традыцыі.

Больш за 100 гадоў таму тысячы беларусаў у пошуках лепшай долі пераехалі ў Сібір. Многія з іх пасяліліся ў ваколіцах Байкала - на землях цяперашняй Іркуцкай вобласці. Але і праз сто гадоў нашчадкі тых перасяленцаў не забылі свае карані, паведамляе Еўрарадыё.

Беларусы Іркутчыны вывучаюць родную мову, арганізавалі творчы калектыў "Крывічы". Рэпертуар якога - фальклорныя рэлікты, запісаныя ў час этнаграфічных вандровак па вёсках Прыбайкалля, заснаванымі беларускімі перасяленцамі ў пачатку ХХ стагоддзя - у перыяд з 1902 да 1912 года.

Чым фальклор беларусаў Прыбайкалля адрозніваецца ад фальклору ў вёсках Беларусі? Ці шмат нашчадкаў беларускіх перасяленцаў цікавяцца сваімі каранямі? Як да беларускай меншасці ставяцца расейскія ўлады? Ці не час беларусам вяртацца на радзіму з "сібірскага падарожжа"?

На гэтыя і іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказваюць удзельнікі іркуцкага фальклорнага калектыву "Крывічы" Алег Рудакоў і Вольга Галанава.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках