26 красавiка 2024, Пятніца, 16:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ЦВК Украіны: Партыя «Бацькаўшчына» вырываецца на трэцяе месца ў Радзе

12
ЦВК Украіны: Партыя «Бацькаўшчына» вырываецца на трэцяе месца ў Радзе
ФОТА: SERGII KHARCHENKO/NURPHOTO/GETTY IMAGES

Апрацаваны 93% пратаколаў.

Цэнтральная выбарчая камісія апрацавала 92,97% пратаколаў выбарчых камісій, якія працавалі на пазачарговых выбарах у Вярхоўную Раду 21 ліпеня, паведамляе pravda.com.ua.

Са звестак на 09:15 аўторка, 23 ліпеня, вынікі такія:

Партыя "Слуга народа" - 43,13%;

"Апазіцыйная платформа - За жыццё" - 13,05%;

"Бацькаўшчына" - 8,19%;

"Еўрапейская салідарнасць" - 8,14%;

"Голас" - 5,86%;

"Радыкальная партыя Алега Ляшко" - 4,01%;

"Сіла і гонар" - 3,8%;

"Апазіцыйны блок" - 3,06;

"Украінская стратэгія Гройсман" - 2,32%;

Партыя Шарыя - 2,24%;

"Свабода" - 2,17%;

"Грамадзянская пазіцыя" - 1,05%;

"Самапоміч" - 0,63%.

Прахадны бар'ер на 5% пераадольваюць толькі 5 партый - прэзідэнцкая на чале з Дзмітрыем Разумковым, сіла Віктара Медзведчука на чале з Юрыем Бойкам, палітсілы Юліі Цімашэнка, Пятра Парашэнкі і Святаслава Вакарчука.

За трэцюю пазіцыю ў Вярхоўнай Радзе 9 склікання змагаюцца "Бацькаўшчына" Юліі Цімашэнкі і "Еўрапейская салідарнасць" Пятра Парашэнкі.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках