26 красавiка 2024, Пятніца, 13:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Навукоўцы прапануюць засыпаць ледавікі штучным снегам, каб выратаваць іх

12
Навукоўцы прапануюць засыпаць ледавікі штучным снегам, каб выратаваць іх

Ідэя прыйшла ў галаву нямецкім кліматолагам.

Навукоўцы з Патсдамскага інстытута даследаванняў уздзеяння на клімат прапануюць новы спосаб выратавання леднікоў Антарктыды ад раставання - скінуць на іх амаль 74 трлн тон штучнага снегу, піша часопіс «Нож».

Даследчыкі выкарыстоўвалі кліматычную мадэль, каб імітаваць раставанне ледзянога шчыта. Затым у рамках мадэлі яны стварылі праслойку снегу, які з часам ператворыцца ў лёд. Каб такім чынам захаваць ледавікі ад разбурэння, неабходна на год 10 метраў новага лёду са штучнага снегу.

Для рэалізацыі гэтай ідэі спатрэбіцца адпампоўванне акіянскай вады на вышыню 640 метраў да паверхні ледніка, апрасненне гэтай вады і яе выдзіманне ў выглядзе снегу. Яшчэ можна знайсці спосаб захоўваць яе настолькі доўга, каб яна замерзла, але для гэтага неабходная вялікая колькасць энэргіі.

Навукоўцы адзначаюць, што такі спосаб выратавання леднікоў можа мець негатыўныя наступствы: ад падзення ўзроўню Сусветнага акіяна да поўнага скажэння мадэляў яго цыркуляцыі і змены плыняў.

«Мы не прапануем рабіць тое, што мы паказалі, мы толькі кажам, што гэта адно з развязанняў для чалавецтва. Калі мы не хочам страціць нашы гарады, трэба нешта зрабіць», - кажуць кліматолагі.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках