23 жнiўня 2026, Нядзеля, 0:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украінская партыя «Слуга народа» распавяла, як будзе вяртаць Данбас

4
Украінская партыя «Слуга народа» распавяла, як будзе вяртаць Данбас

У партыі прэзідэнта Украіны кажуць, што спачатку трэба ментальна вярнуць людзей.

Казаць пра тое, што вайну на Данбасе можна скончыць заўтра - было б хлуснёй, а сярод першых крокаў вызвалення акупаванай тэрыторыі павінна быць ментальнае вяртанне людзей, якія там жывуць. Пра гэта заявіў кіраўнік украінскай партыі "Слуга народа" Дзмітрый Разумкоў, паведамляе liga.net.

"Казаць, што праблема (вайна - рэд.) можа быць развязаная заўтра, - гэта няпраўда. Трэба быць адкрытым і перад сабой, і перад украінскім грамадствам, што гэта цяжкі працэс", - сказаў ён.

Важны аспект, са слоў Разумкова, гэта ментальнае вяртанне людзей.

"Ключавым тыпам зброі ў гэтай вайне з'яўляецца інфармацыя... Уся інфармацыя, якую атрымліваюць жыхары Данецкай вобласці, часцей за ўсё зыходзіць ад расейскіх тэлеканалаў. Нам трэба вярнуць гэтых людзей ментальна, а потым заняцца эканамічным развіццём тэрыторый...", - сказаў ён.

Кандыдат ад "Слугі народа", кіраўнік ячэйкі ў Данецкай вобласці Уладзімір Воранаў дадаў, што стварэнне платформы "Новая палітыка на Данбасе" дапаможа пачаць дыялог паміж уладай і грамадзянамі. Ён таксама паўтарыў, што хуткага развязання "канфлікту быць не можа і, на жаль, формулы развязання, якая б задаволіла ўсіх грамадзян, няма".

Воранаў таксама заявіў аб патрэбе стварыць камітэт у парламенце для рэінтэграцыі Данбаса.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках