Зорка «Не нараджайся прыгожай» імкліва губляе слых і зрок
- 22.08.2026, 21:21
- 2,836
У 2005–2006 гадах гэты серыял быў папулярны ў Беларусі.
Расійская актрыса Нэлі Уварава, вядомая па серыяле «Не нараджайся прыгожай», сутыкнулася з праблемамі са зрокам і слыхам, паведамляюць расійскія СМІ.
Паводле звестак выданняў, 46-гадовая актрыса заўважыла рэзкае пагаршэнне зроку. Таксама на верхнім павеку правага вока ў яе з'явілася ўтварэнне. Лекары прызначылі Уваравай гарманальныя мазі і акуляры для чытання. Паводле інфармацыі СМІ, левае вока без карэкцыі цяпер бачыць на 10%.
Пазней актрыса таксама паскардзілася на частковае зніжэнне слыху, якое ўзнікла пасля купання. Акрамя таго, яе турбуюць пяршэнне ў горле і сухі кашаль.
Зараз Уваравай прызначана лячэнне, якое ўключае інгаляцыі, захаванне дыеты і сон з прыўзнятай галавой.