26 красавiка 2024, Пятніца, 21:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Археолагі выявілі ў Егіпце тэкст старажытнай песні

2
Археолагі выявілі ў Егіпце тэкст старажытнай песні

Папірус знайшлі чэшскія навукоўцы.

Чэшскія археолагі выявілі ў саркафагу егіпецкага жраца Інты папірус з песняй пра каханне. Грабніца размяшчаецца на тэрыторыі некропаля фараонаў і шляхты ў Абусіры ў ваколіцах старажытнага Мэмфіса. Сам Інты жыў у перыяд Старажытнага царства, на мяжы XIX і XVIII стагоддзяў да нашай эры, піша «Зеркало недели».

Знаходка характэрная яшчэ тым, што, мяркуючы з тэксту, высечанага на сценах пахавальні, жрэц быў даволі жорсткім чалавекам, які быў непрыхільны да сентыментальнасці. Археолагі расшыфравалі тэкст песні і пераклалі яе.

Песня распавядае пра каханне юнака па імені Яса да дзяўчыны, імя якой не называецца. Юнак прызнаваўся, што быў зачараваны прыгажосцю сваёй выбранніцы.

Даследнікі адзначаюць, што знаходка ўнікальная тым, што раней лічылася, што старажытныя егіпцяне складалі толькі рэлігійныя тэксты. Цікава таксама тое, што песня пра каханне была знойдзена ў саркафагу служыцеля культу.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках