26 красавiка 2024, Пятніца, 20:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

NEXTA: Свята з прадаўжэннем

17
NEXTA: Свята з прадаўжэннем

Пікантная асаблівасць Дня беларускага пісьменства ў Слоніме.

Як піша тэлеграм-канал NEXTA, Дзень беларускага пісьменства, які хутка пройдзе ў горадзе Слоніме Гарадзенскай вобласці, рызыкуе атрымаць пікантную асаблівасць: для старшыні мясцовага райвыканкама Генадзя Хоміча гэтая пісьменнасць можа заключацца ў вымушаным напісанні заявы пра звальненне з уласнага жадання. І гэта – калі яшчэ вельмі моцна пашанцуе.

Да раённага царка назбіралася вельмі, вельмі шмат пытанняў. Па-першае, не так даўно ён трапіўся супрацоўнікам ДАІ п'яным за рулём. Паколькі даішнікі былі свае, мясцовыя, справе так і не далі ход. Аднак зусім хутка нецвярозай надумала пракаціцца ягоная жонка: яе спынілі ўжо супрацоўнікі спецпадраздзялення ДАІ "Страла" з Гародні. Кабетка пачала лямантаваць: "Вы не разумееце, каго спынілі!" і набіраць на тэлефоне мужа. Які тут жа прымчаўся на разборкі... таксама "цёпленькім". Дамовіцца гэтым разам не атрымалася.

Яшчэ адно сур'ёзнае пытанне – дзяржаўныя грошы, вылучаныя на гэты самы "Дзень беларускага пісьменства". Даць справаздачу ў ачольцы раённай вертыкалі атрымалася толькі за 26% бюджэтных сродкаў. Дзе астатняе – цяпер высвятляюць тыя, каму належыць высвятляць.

Свята жыхарам Слоніма пастанавілі пакуль не псаваць. Але калі яно скончыцца – вельмі вераемна, пачнецца яшчэ адно. Дарэчы, сякія-такія зрухі ўжо ёсць: графіці ў цэнтры горада да Дня беларускага пісьменства, расейская мова якога выклікала абурэнне мясцовай грамадскасці, цяпер у спешным парадку і начамі перарабляюць на беларускае.

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках