19 красавiка 2024, Пятніца, 23:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Як выглядаюць беларускія мужчыны і жанчыны ў лічбах і фактах

Як выглядаюць беларускія мужчыны і жанчыны ў лічбах і фактах

Цікавыя лічбы пра беларусаў і беларусак.

У Беларусі на 1 тысячу мужчын прыпадае амаль 1,2 тысячы жанчын. Розніца ў працягласць жыцця складае 10 гадоў. Узровень занятасці і адукацыі вышэйшы ў жанчын, але заробкі і пасады - у мужчын, піша «Экономическая газета».

На 1 студзеня 2019 г. у краіне пражывала 4415,8 тысяч мужчын і 5059,4 тысяч жанчын.

У агульнай колькасці насельніцтва на долю мужчын прыпадае 46,6%, жанчын - 53,4%.

Паводле звестак Белстата працоўныя мужчыны ў сярэднім у дзень працуюць на 40 хвілін больш, чым працоўныя жанчыны. У сваю чаргу працоўныя жанчыны на 1 гадзіну 44 хвілін у дзень даўжэй займаюцца вядзеннем хатняй гаспадаркі.

Жанчына ў сучасным свеце працягвае несці падвойную нагрузку - на працы і дома. Сёння 60% працоўных жанчын ва ўзросце 20 - 49 гадоў маюць непаўналетніх дзяцей. Большасць з іх (58%) маюць адно дзіця, кожная трэцяя - дваіх. Пры гэтым сярод жанчын ва ўзросце 20 - 49 гадоў, якія маюць дзяцей, адзначаны высокі ўзровень занятасці, які складае 91%.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках