Раман Бяссмертны вызвалены з пасады прадстаўніка Украіны на перамовах у Менску
8- 13.08.2019, 15:54
- 13,738
Адпаведны ўказ падпісаў прэзідэнт Украіны.
Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі звольніў Рамана Бяссмертнага з пасады прадстаўніка Украіны ў палітычнай падгрупе ТКГ ва ўрэгуляванні сітуацыі на Данбасе, піша unian.net.
«Звольніць Бяссмертнага Рамана Пятровіча ад выканання абавязкаў прадстаўляць Украіну ў рабочай падгрупе ў палітычных пытаннях Трохбаковай кантактнай групы», - гаворыцца ў апублікаваным на сайце кіраўніка дзяржавы ўказе.
9 ліпеня 2019 года прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі ўпаўнаважыў Рамана Бяссмертнага прадстаўляць Украіну ў рабочай падгрупе ў палітычных пытаннях Трохбаковай кантактнай групы замест Аляксандра Моціка.