26 красавiка 2024, Пятніца, 13:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Reuters: ЗША могуць выйсці з дамовы аб стратэгічных узбраеннях на фоне НЗ у Северадзвінску

Reuters: ЗША могуць выйсці з дамовы аб стратэгічных узбраеннях на фоне НЗ у Северадзвінску

У Вашынгтоне ўважаюць інцыдэнт за няўдалую спробу Крамля выпрабаваць гіпергукавыя ракету.

ЗША могуць выкарыстоўваць інцыдэнт у Архангельскай вобласці РФ як падставу, каб выйсці з дамовы аб Стратэгічных наступальных узбраеннях (СНУ-3). Высокапастаўленая крыніца распавяла агенцтву Reuters (пераклад - zn.ua), што ў Злучаных Штатах уважаюць інцыдэнт за няўдалую спробу Крамля выпрабаваць гіпергукавую ракету.

З ягоных слоў, гэта можа паслужыць падставай не прадаўжаць дамову СНУ-3, тэрмін дзеяння якой мінае ў 2021 годзе.

Дамова была падпісаная прэзідэнтамі Дзмітрыем Мядзведзевым і Баракам Абамам 8 красавіка 2010 года ў Празе і ўвайшла ў дзеянне 5 лютага 2011 года. Яна разлічаная на 10 гадоў з магчымым прадаўжэннем паводле ўзаемнай дамоўленасці бакоў на 5 гадоў. Дамовай прадугледжанае скарачэнне ядзерных боезарадаў да 1550 адзінак, міжкантынентальных балістычных ракет, балістычных ракет субмарын і цяжкіх бамбавікоў - да 700 адзінак.

У Архангельскай вобласці Расеі ў чацвер, 8 жніўня, на тэрыторыі вайсковага палігона падчас выпрабавання вадкаснага рэактыўнага рухавіка адбыўся выбух і пачаўся пажар. Міністэрства абароны Расеі падало няшмат інфармацыі пра аварыю, паведаміўшы толькі, што два чалавекі загінулі і шэсць атрымалі раненні ў выніку выбуху вадкаснага ракетнага рухавіка на выпрабавальным палігоне. Агенцтва Reuters затым паведаміла, што выбух на палігоне ў РФ мог адбыцца праз выпрабаванні ракеты з ядзернай рухальнай устаноўкай. Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп пасля заявіў, што ў Расеі на Белым моры выбухнуў «Буравеснік» - найноўшая ракета з ядзерным рэактарам.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках