26 красавiка 2024, Пятніца, 11:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Зяленскага хочуць ратыфікаваць Рымскі статут

10
У Зяленскага хочуць ратыфікаваць Рымскі статут
РУСЛАН РАБАШАПКА (ФОТА - АНДРЭЙ ГУДЗЕНКА/LIGA.NET)

Што гэта значыць?

Намеснік кіраўніка офіса прэзідэнта Украіны і кандыдат на пасаду генпракурора Руслан Рабашапка заявіў пра магчымую ратыфікацыі Рымскага статута Міжнароднага крымінальнага суда. Пра гэта ён напісаў у Facebook.

«Адзін з прыярытэтаў - нарэшце ратыфікаваць Рымскі статут Міжнароднага крымінальнага суда, падпісаны амаль 20 гадоў таму», паведаміў Рабашапка.

Сёння ён правёў нараду, на якой абмяркоўвалася распрацоўка прававых асноў вяртання акупаванай часткі Данецкай і Луганскай абласцей і Крыма. Пасля нарады Рабашапка паведаміў, што будзе падрыхтаваная канцэпцыя пераходнага правасуддзя, імплементаваныя нормы і прынцыпы міжнароднага гуманітарнага і крымінальнага права.

Рабашапка таксама адзначыў, што да 2020 года павінен быць напрацаваны першы пакет ініцыятыў прэзідэнта Украіны аб рэінтэграцыі Данбаса.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках