У Горадні знайшлі ядры часоў Ягайлы і Вітаўта
- 16.08.2019, 21:10
- 11,382
16 жніўня гарадзенскія археолагі падзяліліся навіной пра знаходку на тэрыторыі Старога замка.
На раскопе каля месца, дзе была вежа Вітаўта, знайшлі каменныя ядры. На здагадку археолагаў, такімі набоямі маглі карыстацца падчас аблогі гарадзенскага замка ў канцы 14 стагоддзя, піша Hrodna.life.
Археолагі мяркуюць, што ядры на тэрыторыі замка апынуліся ў выніку барацьбы Вітаўта і Ягайлы ў канцы 14 стагоддзя.
Падобныя каменныя ядры ў Старым замку знаходзілі савецкія і беларускія археолагі і раней. Цяпер іх можна ўбачыць каля гармат ля ўваходу ў музей у Старым замку. Сённяшнія знаходкі пакуль ляжаць недалёка ад будаўнічай пляцоўкі.
