26 красавiка 2024, Пятніца, 11:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Памочніка Пуціна прызначылі весці перамовы аб адзінай валюце з Менскам

39
Памочніка Пуціна прызначылі весці перамовы аб адзінай валюце з Менскам
СЯРГЕЙ ГЛАЗЬЕЎ
ФОТА: RUSSIAN LOOK

Чаго варта чакаць ад Сяргея Глазьева?

Дарадцу прэзідэнта Расеі Сяргея Глазьева пераводзяць на пасаду, якая яму вельмі добра пасуе. Ён зойме месца міністра інтэграцыі і макраэканомікі Еўразійскай эканамічнай камісіі (ЕЭК). Такая праца для Глазьева, напраўду, па душы: ён уважаецца за аднаго з заснавальнікаў стварэння Мытнага саюза, які дзесяцігоддзе таму абяцаў апярэдзіць паводле статусу і эканамічных магчымасцях дзяржавы Еўразвязу, піша «Маскоўскі камсамолец».

Наколькі гэта атрымалася, экспэрты ацэньваюць досыць па-філасофску: на годнае спаборніцтва з ЕЗ былым краінам СССР наўрад ці варта разлічваць. Стварэнне адзінай валюты, здольнай збольшага пацясніць даляр і еўра на біржавых рынках, на што спадзяюцца ўдзельнікі Еўразійскай саюза, таксама застаецца ў няпэўнай будучыні. Магчыма, цяпер асноўная мэта Глазьева - даць рублю шанец адціснуць на другі план амерыканскія і еўрапейскія грашовыя знакі. Прынамсі, у рамках былога СССР.

Многія палітычныя і эканамічныя лідары Расеі могуць пазайздросціць кар'еры Сяргея Глазьева. Праз некалькі гадоў пасля заканчэння МДУ (дыплом з адзнакай у спецыяльнасці «Эканамічная кібернетыка»), дзе яго аднакурснікам, з інфармацыі шэрагу СМІ, з'яўляўся будучы высокапастаўлены чалец апарата ўрада Расеі Міхаіл Сінелін (за прэм'ерамі Міхаілам Касьянавым і Міхаілам Фрадковым), ён у канцы 1980-х - пачатку 1990-х увайшоў у нефармальную групу эканамістаў, якую ўзначальвалі Ягор Гайдар, Аляксей Кудрын і Анатоль Чубайс.

У 1991-1992 гады Глазьеў з'яўляўся першым намеснікам старшыні Камітэта замежнаэканамічных сувязяў РФ, а потым стаў міністрам замежнаэканамічных сувязяў Расеі. Затым цягам некалькіх скліканняў абіраўся ў Дзярждуму ад розных палітычны аб'яднанняў, у тым ліку, узначальваў Камітэт эканамічнай палітыкі і прадпрымальніцтва. У 2002 годзе балатаваўся ў губернатары Краснаярскага краю, але саступіў. Не пашанцавала яму і ў 2004 годзе, калі ён выставіў сваю кандыдатуру на пасаду прэзідэнта Расеі - за Глазьева прагаласавала ўсяго 4% выбарцаў, што стала трэцім вынікам.

Адначасова Сяргей Глазьеў браў удзел у фармаванні Еўразійскага эканамічнага саюза, міжнароднай арганізацыі шэрагу былых рэспублік СССР - Расеі, Беларусі, Казахстана, Кіргізіі, Таджыкістана і Узбекістана. Яго мэта была накіраваная на каардынаванне і эфектыўнае прасоўванне працэсу фармавання адзінай эканамічнай прасторы на тэрыторыі, якая ўжо страціла статус дзяржавы Савецкага Саюза.

Атрымалася, як кажуць экспэрты, абы-як. З аднаго боку, як адзначала папярэдніца Глазьева на пасадзе міністра ЕЭК Таццяна Валавая, за амаль пяць гадоў існавання арганізацыі, ёй атрымалася ўвайсці ў сусветную эканамічную архітэктуру і ўкласці блізу двух дзясяткаў мемарандумаў аб ключавых галіновых пагадненнях, што ставіць ЕЭК у спіс паўнапраўных удзельнікаў сістэмы сусветнай геаэканамічнай архітэктуры.

З іншага боку, мяркуе галоўны рэдактар «Фінансавай газеты» Кастусь Смірноў, многія пытанні яшчэ далёкія ад развязання. Напрыклад, задачы аднолькавых унутраных акцызаў і мыт дагэтуль застаюцца адкрытымі. Аб'ём замежнага гандлю ў Еўразійскім эканамічным саюзе за студзень 2019 года склаў блізу $53 млрд, скараціўшыся за год прыкладна на 2%. Аб'ём экспарту расейскі тавараў упаў на 2,8%, а імпарту - на 0,2%.

Магчыма, з прыходам Сяргея Глазьева на новую пасаду, нешта зменіцца. Са слоў доктара эканамічных навук, экс-гендырэктара «Цэнтра міжнароднага гандлю» Уладзіміра Саламатава, кожны новы этап работы ў рамках Еўразійскага саюза павінен грунтавацца на чарговых дасягненнях. «Як дарадца прэзідэнта Глазьеў назапасіў вялікі досвед і аўтарытэт у дасягненнях прызначаных мэтаў. Між тым, як адзначае экспэрт, пасада Глазьева, хутчэй, з'яўляецца пасадай міністра замежных спраў, а не эканамічнага пасла Расеі ў краінах Еўразійскага саюза. Яго галоўная мэта - наладзіць камунікацыі з эканамічнымі лідарамі дзяржаў-партнёраў. Ён мае ўсе звесткамі, якія будуць спрыяць гэтай мэце», - мяркуе Саламатаў.

Наколькі заслугі Глазьева на гэтай ніве будуць апраўданыя - пакажа будучыня. Шэраг экспэртаў у дасягненні пастаўленай задачы сумняваецца. «Глазьеў заўсёды выступаў за еўразійскую інтэграцыю. Ён прынцыповы чалавек, вядомы сваёй некарумпаванасцю. Але ў яго будзе складаны перамоўшчык - Аляксандр Лукашэнка.

Ствараць адзіную валюту для Расеі трэба. Але Менску цяжка навязаць агульны «алтын» (так называюць магчымую будучую адзіную валюту ў прасторы Еўразійскай саюза). Казахстан, у сваю чаргу, можа выступіць у падтрымку такой пастановы. Глазьеў - адэкватны палітык, якому давядзецца знайсці агульную мову з Лукашэнкам у гэтым пытанні», - мяркуе кіраўнік ІАЦ «Альпары» Аляксандр Разуваеў.

«Аднак, не варта забываць, што Глазьеў - тэарэтык, а не практык, таму ягоны патэнцыял у развіцці стасункаў з краінамі Мытнага саюза, рызыкуе напароцца на пэўныя падводныя камяні», - перасцерагае Канстанцін Смірноў.

Напісаць каментар 39

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках