26 красавiка 2024, Пятніца, 20:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сіноптыкі: На тыдні будзе цёпла

Сіноптыкі: На тыдні будзе цёпла

Чакаюцца дажджы і навальніцы.

Вобласць павышанага атмасфернага ціску, якая так парадавала ў мінулыя выхадныя добрым надвор'ем, саступае месца франтальнаму падзелу з паўднёвага захаду Еўропы. Пра гэта паведамляе tut.by са спасылкай на Белгідрамет Мінпрыроды.

У аўторак, 20 жніўня, пад уплывам атмасфернага фронту чакаецца воблачнае з прасвятленнямі надвор'е. Уначы ў паўночна-заходняй палове, раніцай і ўдзень на большай частцы тэрыторыі Беларусі чакаюцца кароткачасовыя дажджы, навальніцы. Месцамі моцныя ліўні. У начныя і ранішнія гадзіны ў асобных раёнах слабы туман. Вецер паўднёвы, удзень з пераходам на паўночны 4-9 м/с, пры навальніцах парывісты, у асобных раёнах - моцны парывісты. Тэмпература паветра мінімальная ўначы +13...19°С, на паўднёвым захадзе да +21°С; максімальная ўдзень +22...28°С, на паўднёвым усходзе +29...31°С.

21 жніўня, у сераду, пад уплывам маларухомага, кантраснага і актыўнага атмасфернага фронту будзе шмат аблокаў. Уначы месцамі, удзень у многіх рэгіёнах краіны на паўночным захадзе ў асобных раёнах моцныя дажджы. Вецер пераменных кірункаў сярэдні, пры навальніцах парывісты. Тэмпература паветра мінімальная ўначы +12...19°С, максімальная ўдзень ад +18°С на паўночным захадзе да +31°С на паўднёвым усходзе краіны.

У другой палове тыдня рост атмасфернага ціску адцясніць франтальны раздзел на ўсход за межы нашай краіны, таму ў чацвер, 22 жніўня, чакаецца пераменная воблачнасць. Уначы месцамі, а ўдзень толькі на паўднёвым усходзе Беларусі пройдуць невялікія кароткачасовыя дажджы, магчымыя навальніцы. Уначы і раніцай у нізкіх месцах і паблізу вадаёмаў туман. Вецер паўночны сярэдні. Тэмпература паветра мінімальная ўначы +11...18°С, максімальная ўдзень +18...24°С, на крайнім паўднёвым усходзе Гомельскай вобласці +25...29°С.

У пятніцу і ў гэтыя выхадныя пад абаронай антыцыклону нас чакае цалкам камфортнае летняе надвор'е, толькі ў ранішнія гадзіны даволі прахалодна, тэмпература паветра мінімальная ўначы +8...14°С, месцамі паветра будзе астываць да +5...7°С, максімальная тэмпература ўдзень +20...26°С. Пераважна без ападкаў. Вецер слабы. Уначы і раніцай месцамі туман.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках