26 красавiка 2024, Пятніца, 20:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Трамп: Пытанне пра скасаванне права на грамадзянства паводле факта нараджэння ў ЗША вывучаецца вельмі сур'ёзна

3
Трамп: Пытанне пра скасаванне права на грамадзянства паводле факта нараджэння ў ЗША вывучаецца вельмі сур'ёзна
ДОНАЛЬД ТРАМП

Прэзідэнт ЗША пацвердзіў свае намеры.

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп заявіў, што ён «вельмі сур'ёзна» вывучае пытанне пра спыненне права на выдавання грамадзянства дзецям, якія нарадзіліся на тэрыторыі ЗША ў бацькоў-неамерыканцаў, паведамляе «Голос Америки».

Трамп згадаў пра гэта ў размове з журналістамі, калі адбываў з Белага дома для выступу ў Луісвіл, штат Кентукі. З ягоных слоў, выдаванне грамадзянства паводле права нараджэння - гэта «адкрыта смешна».

«Мы вывучаем гэтае пытанне вельмі-вельмі сур'ёзна», - сказаў ён.

Трамп не ўпершыню падымае гэтую тэму, з падобнымі заявамі ён ужо выступаў у кастрычніку.

Але прапанова што да грамадзянства непазбежна выкліча працяглыя юрыдычныя спрэчкі пра тое, ці можа прэзідэнт змяніць ўяўленне, якое склалася, што 14-я папраўка да Канстытуцыі ЗША дае права на атрыманне грамадзянства любому дзіцяці, якое нарадзілася на тэрыторыі ЗША, незалежна ад іміграцыйнага статусу бацькоў.

Кансерватыўны юрыст Джэймс Хо, якога Трамп прызначыў суддзём федэральнага апеляцыйнага суда, пісаў у 2006 годзе, да яго прызначэння, што грамадзянства па нараджэнні «абараняе дзяцей [нелегальных імігрантаў] не менш чым нашчадкаў пасажыраў карабля Mayflower», на якім адны з першых брытанскіх пасяленцаў дасягнулі берагоў Амерыкі.

Аднак, са слоў Трампа, яго юрысты запэўнілі яго, што гэтыя змены не могуць быць уведзеныя «проста ўказам». Ён прыводзіў гэты аргумент, яшчэ калі быў кандыдатам у прэзідэнты, калі назваў грамадзянства паводле нараджэння «магнітам для нелегальнай іміграцыі» і паабяцаў пакласці яму канец.

Звесткі пра колькасць жанчын, якія спецыяльна прыязджаюць у ЗША, каб нарадзіць дзіця, адсутнічаюць. Паводле ацэнак Цэнтра іміграцыйных даследаванняў, які выступае за ўзмацненне жорсткасці іміграцыйнага заканадаўства, у 2012 годзе блізу 36 тысяч жанчын, якія нарадзіліся за межамі ЗША, прыехалі ў краіну, нарадзілі дзіця, а затым з'ехалі.

У такіх месцах, як Фларыда, назіраецца бум так званага «радзільнага турызму».

Кожны год сотні расеек прыязджаюць у ЗША, каб нарадзіць дзіця, выплачваючы 20-50 тысяч даляраў брокерам, якія афармляюць ім праязныя дакументы, пражыванне і знаходжанне ў бальніцы. Значная колькасць жанчын з Кітая і Нігерыі таксама прыязджаюць у ЗША з тае ж прычыны.

Заява Трампа прагучала на фоне спроб адміністрацыі правесці змены ў іміграцыйнай палітыцы, прапанаваныя яго бескампраміснымі дарадцамі.

У сераду міністэрства ўнутранай бяспекі абвясціла пра спыненне даўняга федэральнага пагаднення, якое абмяжоўвае тэрміны ўтрымання дзяцей імігрантаў пад вартай.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках