У Сібіры павялічваецца плошча лясных пажараў
3- 25.08.2019, 19:49
- 12,315
Рэжым НС дзейнічае на ўсёй тэрыторыі Краснаярскага краю, а таксама ў адным раёне Якуціі.
Учора плошча лясных пажараў у зоне тушэння павялічылася на 7,7 тысяч гектараў і склала 50,1 тысяч гектараў, паведамляе kasparov.ru.
Са звестак службы, да паўночы 25 жніўня на тэрыторыі краіны было 109 лясных пажараў. Найбольшую колькасць узгаранняў зафіксавалі ў Краснаярскім краі - 84 пажары на тэрыторыі 22,1 гектара. За ім ідзе Чукотка - тры пажары на плошчы 13,2 гектара, і Камчацкі край - два пажары на плошчы 11 тысяч гектараў.
Напярэдадні ў Расеі было зафіксавана 122 лясныя пажары, плошча складала 42,4 тысячы гектараў.
У тушэнні пажараў задзейнічана 1,4 тысяч чалавек, 158 адзінак тэхнікі, 39 паветраных суднаў.
Праз лясныя пажары рэжым НС дзейнічае на ўсёй тэрыторыі Краснаярскага краю, а таксама ў адным раёне Якуціі.