26 красавiка 2024, Пятніца, 21:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мэркель выступіла за правядзенне перамоў паміж Зяленскім і Пуціным

8
Мэркель выступіла за правядзенне перамоў паміж Зяленскім і Пуціным

Канцлерка Нямеччыны заявіла, што хоча бачыць прагрэс ва ўвасабленні Менскіх пагадненняў.

Канцлерка Федэратыўнай Рэспублікі Германія Ангела Мэркель выступіла за правядзенне перамоў паміж прэзідэнтам Украіны Уладзімірам Зяленскім і прэзідэнтам Расейскай Федэрацыі Уладзімірам Пуціным аб урэгуляванні сітуацыі на Данбасе. Пра гэта Мэркель заявіла падчас двухбаковай сустрэчы з прэзідэнтам Злучаных Штатаў Амерыкі Дональдам Трампам у рамках саміту «Вялікай сямёркі» ў французскім горадзе Біярыцы, паведамляе unian.net.

«Я хачу бачыць правядзенне перамоў паміж новым украінскім прэзідэнтам Зяленскім і расейскім прэзідэнтам. Мы хочам убачыць прагрэс што да Менскіх пагадненняў», - заявіла Мэркель і дадала, што падчас прэзідэнцтва Зяленскага ўжо ўдалося дасягнуць невялікага прагрэсу.

«І я думаю, мы павінны паспрабаваць прасунуцца далей у найбліжэйшыя некалькі месяцаў. Я ў кожным выпадку маю цікавасць дамагчыся ўрэгулявання ў гэтым пытанні. Гэта з'яўляецца вялікай праблемай, а мы маем дастаткова праблем у свеце», - падкрэсліла Мэркель.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках