26 красавiка 2024, Пятніца, 13:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мільярдэры Беларусі: колькі іх і хто яны такія?

25
Мільярдэры Беларусі: колькі іх і хто яны такія?

Багатыя людзі ў Беларусі не любяць афішаваць сваё багацце.

Беларусь - краіна схаваных магчымасцяў, пра што сведчыць спіс беларускіх мільярдэраў, які штогод папаўняецца новымі прозвішчамі.

Багатыя людзі ў Беларусі не любяць афішаваць сваё багацце, і заканадаўства ў гэтым ім дапамагае, бо дэкларацыі не выстаўляюцца на ўсеагульны агляд, і дзейнічае закон аб падатковай таямніцы, піша offshoreview.eu.

Паводле апошніх звестак, у краіне жыве 10 тысяч даляравых мільянераў, што складае 0,1% ад усяго насельніцтва краіны. У асноўным, сваё багацце гэтыя людзі зарабілі на інвеставанні або ў бізнэсе. Мільярдэраў значна менш, але яны шырока вядомыя на міжнароднай бізнэс-арэне.

5. Уладзімір Пефціеў

У. Пефціеў зарабіў першы мільён яшчэ ў часы зараджэння беларускай незалежнасці. У 90-х ён займаўся продажам узбраення, затым пераключыўся на нерухомасць і сувязь. Сёння яму належаць акцыі ЗАТ «Белтэхэкспарт», ПУП «БТ Тэлекамунікацыі», СТАА «Малінаўшчызненскі спірта-гарэлачны завод «Аквадзіў» і іншыя кампаніі. Ён актыўна развівае гульнявыя кампутарныя тэхналогіі, укараняючы новы тып касавых апаратаў для гульнявых клубаў. Пефціеў цесна кантактуе з А. Лукашэнкам, з'яўляецца мецэнатам тэнісных спаборніцтваў. Капітал бізнэсоўца і палітыка перасягнуў за 1 млрд даляраў ЗША.

4. Дзмітрый Мазепін

Дзмітрый Мазепін, маючы беларускія карані і ўкраінскае прозвішча, зарабіў свой капітал у Расеі. Яго эканамічныя інтарэсы звязаныя з энэрганосьбітамі, нафтай і прамысловасцю, а чысты прыбытак складае 1,5 млрд даляраў. Мазепін працуе ў дзвюх краінах, асноўным месцам працы з'яўляецца старшынства ў «Уралхім». Вядомая дабрачынная дзейнасць бізнэсоўца, у рамках якой ён клапоціцца пра шматдзетныя сем'і і сельскія школы Кіраўскай вобласці.

3. Віктар Кіслы

Пра самага маладога мільярдэра Беларусі не раз згадвалі СМІ. Ён усім вядомы як заснавальнік кампаніі распрацоўкі і стварэння кампутарных гульняў - Wargaming. Славу яму прынесла гульня World of Tanks. У гэты момант капітал Віктара Кіслага складае 1,5 млрд, ужо некалькі гадоў ён пражывае на Кіпры, але не адмаўляецца ад беларускага пашпарта і пастаянна дапамагае вайскова-гістарычным музеям у Беларусі.

2. Андрэй Клямко

А. Клямко - бізнэсовец, для якога няма палітычных перашкод. Ён родам з Беларусі, разбагацеў ў Расеі, займаецца бізнэсам адначасова на ўсёй постсавецкай прасторы і мае грамадзянства Украіны. Клямко пачаў свой бізнэс з паставак нафты, мазуту і вугалю на ўкраінскія прадпрыемствы ў 90-х гадах. Сёння ён мае долі ў «Метал-Груп» і іншых металургічных холдынгах, яго багацце ацэньваецца у амаль 2 млрд даляраў. Бізнэсовец падтрымлівае развіццё спорту, з'яўляецца старшынёй некалькіх федэрацый па самба.

1. Андрэй Мельнічэнка - самы багаты мільярдэр Беларусі

Андрэй Мельнічэнка - мільярдэр з багаццем у 13,82 млрд даляраў. Ураджэнец Гомеля добра вучыўся ў школе і ў ВНУ, што дазволіла яму ў 1991 адкрыць першыя абменныя пункты, затым уласны банк (МДМ-Банк). У 2000-х гг. ён рэзка памяняў кірунак дзейнасці і заняўся прамысловасцю, здабычай вугалю. Яму належаць акцыі «ЕўраХім», СВЭК. Актыўна займаецца дабрачыннасцю ў Расеі і Беларусі.

Людзі, якія ўвайшлі ў гэты спіс багатых людзей Беларусі, не саромеюцца свайго паходжання, дапамагаюць родным школам і гарадам, але ў асноўным вядуць актыўную міжнародную дзейнасць, а для стартавай пляцоўкі выбралі РФ.

Напісаць каментар 25

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках