19 красавiка 2024, Пятніца, 20:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Навукоўцы прапанавалі новы метад барацьбы з курэннем

16
Навукоўцы прапанавалі новы метад барацьбы з курэннем

Новы метад ужо плануюць рэалізаваць у Шатландыі і Канадзе.

Даследнікі з Універсітэта Стырлінга (Вялікабрытанія) прапанавалі новы метад барацьбы з курэннем. На думку навукоўцаў, папярэджанне пра шкоду тытунекурэння варта размяшчаць на кожнай цыгарэце, паведамляе kafanews.com.

Адпаведную пілотную праграму, у рамках якой на цыгарэты будзе нанесены надпіс «Курэнне забівае», плануецца рэалізаваць у Шатландыі і Канадзе.

Раней група спецыялістаў у сацыяльным маркетынгу ацаніла эфектыўнасць гэтага ходу ў рамках даследаванняў з удзелам 20-і фокус-груп у Эдынбургу і Глазга. Да ўдзелу ў сацапытаннях былі прыцягнутыя 120 курцоў, якія былі падзеленыя на пяць узроставых груп: 16-17 гадоў, 18-24 гады, 25-35 гадоў, 36-50 гадоў, старэйшыя за 50 гадоў. Улічваліся таксама такія паказчыкі, як пол і сацыяльны статус.

Падыспытныя пагадзіліся з тым, што фраза «Курэнне забівае» на кожнай цыгарэце мае больш моцнае і доўгае ўздзеянне, чым страшная карцінка на пачку цыгарэт. Найбольш цяжкае ўражанне гэты маркетынгавы ход зрабіў на прадстаўніц слабага полу, якія ахарактарызавалі звесткі папярэджання як дэпрэсіўныя і жахлівыя.

Абагульніўшы атрыманыя вынікі, даследчыкі прыйшлі да высновы, што маркіроўка кожнай цыгарэты сапраўды дапаможа маладым людзям устрымацца ад курэння.

Вынікі навуковай працы прадстаўлены ў часопісе Addiction Research and Theory.

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках