26 красавiка 2024, Пятніца, 18:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Беларусі ў самалётах дазволяць гандляваць цыгарэтамі і алкаголем з duty free

14
У Беларусі ў самалётах дазволяць гандляваць цыгарэтамі і алкаголем з duty free

«Белавія» атрымае дазвол на разносны гандаль.

У Беларусі дазволілі гандляваць у самалётах алкаголем і цыгарэтамі, якія туды былі пастаўленыя крамамі бязмытнага гандлю. Пра гэта гаворыцца ва ўказе № 296 ад 5 жніўня "Аб бязмытным гандлі на бартах паветраных суднаў», які падпісаў правадыр, паведамляе Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал.

Дакумент устанавіў парадак бязмытнага гандлю на бартах самалётаў беларускіх авіякампаній. Гэта значыць, што «Белавія» атрымае дазвол на разносны гандаль таварамі без мыт падчас міжнародных авіярэйсаў.

Ва ўказе прапісана, што на бартах самалётаў можна будзе прадаваць алкагольныя напоі і тытунёвыя вырабы, якія былі загружаныя на самалёты з крамаў бязмытнага гандлю і падчас пералётаў выкарыстоўваюцца як харчы, якія вывозяцца за мытную тэрыторыю ЕАЭС.

Каб ліцэнзіі крам бяспошліннага гандлю распаўсюджваліся і на продаж тавараў у самалётах, авіякампаніям трэба будзе ўкласці з імі дамовы аб супрацоўніцтве для рэалізацыі тавараў на бартах паветраных суднаў.

Указ увойдзе ў дзеянне пасля яго афіцыйнага апублікавання.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках