19 траўня 2024, Нядзеля, 6:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Беларусі на беларускай мове навучаецца менш за 10% першакласнікаў

11
У Беларусі на беларускай мове навучаецца менш за 10% першакласнікаў

І гэтая лічба з кожным годам скарачаецца.

У 2018/2019 навучальным годзе ў Беларусі вучыліся на беларускай мове толькі 9,7% вучняў першых класаў. І гэтая лічба з кожным годам скарачаецца. Чатыры гады таму, у 2014/2015 навучальным годзе, дзель першакласнікаў, якія вучыліся на роднай мове, складала 12,1%.

Такія лічбы на сайце «Ребёнок.BY» падае экспэрт са статыстыцы Дзмітрый Івановіч.

У гарадах на беларускай мове навучалася 1,4% першакласнікаў. Найбольш беларускамоўных школьнікаў было ў Менску і Менскай вобласці (па 2,7%), менш за ўсё - у Віцебскай вобласці (0,1%).

У сельскай мясцовасці дзель навучэнцаў першых класаў, якія вучыліся на беларускай мове, складала 53,7%. Больш за ўсё іх было ў Гарадзенскай вобласці (72,4%), менш за ўсё - ізноў жа ў Віцебскай (45,8%).

Для параўнання ў 2014/2015 гадах на беларускай мове ў гарадах навучалася 1,7% першакласнікаў, на вёсцы - 59,6%.

На падставе гэтых звестак Дзмітрый Івановіч робіць выснову, што «ў краіне ніякай «мяккай беларусізацыі» няма і не было».

Экспэрт адзначае, што значнае скарачэнне колькасці навучэнцаў, якія навучаюцца на беларускай мове адбылося ў 1995 годзе. Напрыклад, у 1994 годзе ў першы клас з беларускай мовай навучання набралі 58% вучняў, а ў 1995-м - толькі 19,5%. Такія ж паказчыкі назіраюццав ўсіх абласцях Беларусі, падкрэслівае Дзмітрый Івановіч.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках