Венесуэла перадасць ЗША частку нафтавых радовішчаў, што былі пад кіраваннем расійскіх і кітайскіх кампаній
1- 1.09.2026, 10:09
Інфармацыю пацвердзілі амерыканскія службовыя асобы.
Амерыканская нафтавая кампанія North American Blue Energy Partners (NABEP) атрымае кантроль над шэрагам нафтавых радовішчаў у Венесуэле, якімі раней кіравалі некалькі кітайскіх і адна расійская кампанія, паведамілі двое амерыканскіх службовых асоб.
Паводле іх слоў, гэтыя праекты ўваходзяць у лік 14 новых кантрактаў, прадастаўленых North American Blue Energy Partners.
Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп у пятніцу абвясціў пра заключэнне здзелкі з Каракасам, паводле ўмоваў якой Вашынгтон атрымае кантроль над пятай часткай абшырных нафтавых радовішчаў Венесуэлы.
Паводле слоў чыноўнікаў, пяць з 14 радовішчаў эксплуатаваліся кітайскімі кампаніямі ў рамках мадэлі, выбудаванай падчас праўлення Нікаласа Мадуры, яшчэ адзін праект раней знаходзіўся пад кіраваннем расійскай кампаніі.