19 траўня 2024, Нядзеля, 21:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

МУС Беларусі і РФ будуць абменьвацца звесткамі ў электронным выглядзе

7
МУС Беларусі і РФ будуць абменьвацца звесткамі ў электронным выглядзе

У электронным выглядзе бакі змогуць абменьвацца сярод іншага і персанальнымі звесткамі.

Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі і Расеі дамовіліся абменьвацца інфармацыяй у электронным выглядзе. Адпаведнае пагадненне ўжо ўвайшло ў дзеянне, піша sb.by.

У электронным выглядзе бакі змогуць абменьвацца сярод іншага і персанальнымі звесткамі. Акрамя таго, яны змогуць падаваць адзін аднаму доступ да сваіх інфармацыйных сістэм.

У дакуменце падкрэсліваецца, што інфармацыя можа выкарыстоўвацца толькі ў службовых мэтах. Забаронена перадаваць атрыманыя звесткі трэцяму боку без папярэдняй пісьмовай згоды кампетэнтнага органа боку, які падаў інфармацыю.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках