26 красавiка 2024, Пятніца, 21:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Аляксей Бага: Самае прыгожае ў футболе - лічбы на табло

3
Аляксей Бага: Самае прыгожае ў футболе - лічбы на табло
Аляксей Бага

Настаўнік БАТЭ - пра перамогу над «Сараева».

Галоўны трэнер барысаўскага БАТЭ Аляксей Бага падзяліўся ўражаннямі пра першы матч 3-га раўнда кваліфікацыі Лігі Еўропы супраць баснійскага «Сараева», у якім яго каманда атрымала перамогу (2:1).

- Наколькі вы здзіўлены гульнёй спаборніка пасля вымушанай паўзы ў другім тайме?

- Паўза, выкліканая паводзінамі заўзятараў, пайшла на карысць «Сараева», якое забіла плюс мела яшчэ момант. Ну агулам ацаню гэты матч станоўча для нас: атрымалі перамогу на выездзе над моцнай камандай, двойчы вызначыліся. Хлопцы зрабілі добрую працу.

- Думаю, «Сараева» выглядала лепш, чым БАТЭ.

- Самае прыгожае ў футболе - лічбы на табло. Мы перамаглі 2:1 і едзем дадому з перамогай.

- То бок, не пагодзіцеся, што вам спадарожнічала ўдача?

- У еўракубках галоўнае - вынік. І мы яго дамагліся.

- Падзяліцеся, калі ласка, уражаннямі пра атмасферу матчу.

- Дзве добрыя запальніцы з трыбуны мне прыляцелі - забяру на сувеніры. А так атмасфера фантастычная, шыкоўная - мне вельмі спадабалася, - цытуе Багу прэс-служба.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках