26 красавiка 2024, Пятніца, 12:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сіноптыкі: У выхадныя пацяплее

Сіноптыкі: У выхадныя пацяплее

«Хаўер» пакінуў тэрыторыю Беларусі.

Цыклон Haver, які ў чацвер прынёс дажджы, навальніцы і моцны парывісты вецер, пакінуў тэрыторыю Беларусі. Сёння, 9 жніўня, надвор'е на тэрыторыі нашай краіны будзе вызначаць няўстойлівая паветраная маса, якая паступае з Балтыйскага мора. На большай частцы тэрыторыі Беларусі пройдуць кароткачасовыя дажджы, у асобных раёнах прагрымяць навальніцы. А ў гэтыя выхадныя дні надвор'е палепшыцца. Пра гэта паведамляе tut.by са спасылкай на Белгідрамет Мінпрыроды.

10 жніўня, у суботу, уначы месцамі ў Беларусі пройдуць невялікія кароткачасовыя дажджы, у начныя і ранішнія гадзіны ў асобных раёнах чакаецца туман. Удзень тэрыторыя краіны апынецца пад уплывам вобласці павышанага ціску, будзе пераважна без ападкаў. Тэмпература паветра мінімальная ўначы ў асноўным складзе 8...14°С, месцамі яна панізіцца да +6...7°С, максімальная тэмпература ўдзень +20...25°С, на паўднёвым захадзе краіны паветра прагрэецца да +27°С.

У нядзелю, 11 жніўня, пераважна на паўночным усходзе Беларусі пройдуць кароткачасовыя дажджы, магчымыя навальніцы. уначы і раніцай у асобных раёнах слабы туман. Тэмпература паветра мінімальная ўначы складзе ад +10°С на ўсходзе да +18°С на паўднёвым захадзе, максімальная тэмпература ўдзень +21...28°С.

12 жніўня, у панядзелак, уначы будзе пераважна без ападкаў, удзень месцамі, у асноўным, на захадзе Беларусі пройдуць кароткачасовыя дажджы, магчымыя навальніцы. Уначы і раніцай у асобных раёнах слабы туман. Тэмпература паветра мінімальная ўначы +10...17°С, максімальная тэмпература ўдзень складзе ад +23°С на паўночным усходзе да +31°С на паўднёвым захадзе краіны.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках