26 красавiка 2024, Пятніца, 13:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Князі пад знакам Кентаўра: як Сямён Гальшанскі ўмацаваў паўднёвыя рубяжы ВКЛ

Князі пад знакам Кентаўра: як Сямён Гальшанскі ўмацаваў паўднёвыя рубяжы ВКЛ
ГЕРБ РОДУ ГАЛЬШАНСКІХ

Дачка князя была жонкай легендарнага гетмана Канстанціна Астрожскага.

Сямён Юр'евіч Гальшанскі нарадзіўся прыблізна ў 1445 годзе ў княжацкай сям'і, ягоным бацькам быў Юрый Сямёнавіч Гальшанскі. Аб дзяцінстве і адукацыі Сямёна Юр'евіча мала што вядома. Ягоны бацька памёр у 1457 годзе і да яго па спадчыне перайшло Сцяпанскае княства, піша vklby.com.

Наступным яго набыццём стала Дубровіцкае княства, якое перайшло яму ў 1481 годзе пасля пакарання ягонага старэйшага брата Івана Юр'евіча Гальшанскага. Ягоны брат быў пакараны за змову супраць Вялікага князя Літоўскага і караля польскага Казіміра Ягайлавіча. Ён меў намер разам са сваімі прыхільнікамі Міхаілам Алелькавічам і князем Бельскім забіць Казіміра на вяселлі апошняга.

Аднак, змова была раскрытая і Івана Юр'евіча Гальшанскага з Міхаілам Алелькавічам пакаралі смерцю (што для ВКЛ было вельмі рэдкім выпадкам), а Бельскі збег у Маскоўскае княства і прысягнуў Івану III. Бо Сямён Юр'евіч пасля пакарання смерцю брата, не трапіў ні пад якія ганенні як блізкі сваяк змоўшчыка, можна меркаваць, што ён у змове не ўдзельнічаў, альбо гэта ён выдаў змоўшчыкаў. На гэта ўскосна паказвае тое, што пасля раскрыцця змовы яму дасталіся землі брата і яго ніяк не пераследаваў Казімір, а наадварот у далейшым падараваў яму новыя ўладанні і пасады.

У 1490 годзе Сямён Юр'евіч Гальшанскі атрымаў пасаду старасты луцкага. Затым, ажаніўшыся на князёўне Анастасіі Сямёнаўне Збаражскай, ён атрымаў ўладанні на Валыні. Акрамя гэтага, гэтак жа валодаў паўночнай часткай Глускай воласці. Ад шлюбу з Настассяй Сямёнаўнай Збаражскай у Сямёна Юр'евіча было трое дзяцей, сын Леў, які памёр у маленстве, і дзве дачкі, Настасся і Таццяна. Ягоная малодшая дачка Таццяна ў 1509 году выйшла замуж за вялікага гетмана літоўскага Канстанціна Іванавіча Астрожскага.

У 1494 году Гальшанскага прызначаюць маршалкам Валынскім, а ў 1500 годзе ён становіцца вялікім гетманам літоўскім, праўда, усяго на адзін год. Але можна сказаць, што гэтую пасаду галоўнага ваеначальніка ён атрымаў заслужана, бо вызначыўся ў баях з крымскімі татарамі, якія бесперапынна рабілі напады на літоўскія землі. Памёр Сямён Юр'евіч Гальшанскі ў 1505 годзе.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках