26 красавiка 2024, Пятніца, 8:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У 2020 годзе тарыфы ЖКГ будуць павышацца два разы

12
У 2020 годзе тарыфы ЖКГ будуць павышацца два разы

Намеснік прэм'ера анансаваў змяненне коштаў на камунальныя паслугі.

Намеснік прэм'ер-міністра Уладзімір Кухараў паведаміў, што тарыфы на паслугі ЖКГ у 2020 годзе будуць павышацца за два этапы.

З ягоных словаў, цяпер тарыфы на ЖКГ штогод растуць, але сума павышэнняў не перавышае 5 даляраў.

Гэтаму спрыяе зніжэнне выдаткаў у жыллёва-камунальнай гаспадарцы, што ў сваю чаргу дазваляе практычна ва ўсіх відах паслуг выйсці на іх сабекошт. Акрамя ацяплення і гарачага водазабеспячэння, беларусы ўсе астатнія віды паслуг аплачваюць ужо на 100%. Далей іхняе павышэнне магчымае толькі індэксацыяй, адзначыў Уладзімір Кухараў, паведамляе БелТА.

– Калі раней з 1 студзеня ўздымалі на пяць даляраў тарыфы, то з гэтага года падзялілі павышэнне на два этапы. З 1 студзеня ўзнялі на 3,9 даляра, а з 1 чэрвеня на ацяпленне і гарачае водазабеспячэнне – 1,1 даляра. Бачым, што такую тэндэнцыю трэба прадаўжаць. Налета плануем таксама за два этапы павышаць, і прыкладна ў такой самай прапорцыі, – паведаміў чыноўнік.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках