26 красавiка 2024, Пятніца, 8:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Навукоўцы назвалі прычыну набору вагі з узростам

12
Навукоўцы назвалі прычыну набору вагі з узростам
ІЛЮСТРАЦЫЙНАЕ ФОТА

Навукоўцы назіралі за 54 мужчынамі і жанчынамі і падзяліліся высновамі.

Навукоўцы з Каралінскага інстытута ў Швецыі і Ліёнскага ўніверсітэта ў Францыі 13 гадоў вялі назіранні за 54 мужчынамі і жанчынамі і высветлілі, што з узростам у арганізме запавольваецца хуткасць вывядзення ліпідаў, чаму чалавек набірае вагу.

Даследнікі назіралі, як у арганізмах паддоследных адбываецца ліпідны абмен у тлушчавай тканцы. Пытанне, ці з'яўляецца гэты працэс сталым цягам усяго жыцця, да гэтага часу заставалася без адказу, паведамляе rg.ru са спасылкай на часопіс Nature Medicine.

Ліпіды – гэта шырокая група арганічных злучэнняў, у якую ўваходзяць тлушчы і тлушчападобныя рэчывы. Навукоўцы вызначылі, што ва ўсіх людзей, якія ўдзельнічалі ў эксперыменце, незалежна ад таго, набралі яны вагу ці схуднелі, было адзначанае зніжэнне ліпіднага абмену ў тлушчавай тканцы. У іх знізілася хуткасць, з якой ліпіды выдаляюцца з тлушчавай тканкі. Аднак кампенсаваць зніжэнне хуткасці магчыма пры ўжыванні ў ежу меншай колькасці калорый. Таксама павысіць хуткасць звароту ліпідаў у тлушчавай тканцы дапаможа спорт.

Акрамя таго, спецыялісты назіралі за 41 жанчынай, якая перанесла барыятрычную аперацыю. У іх хуткасць ліпіднага абмену ўзрасла, і іхняя вага не мянялася цягам чатырох-сямі гадоў пасля аперацыі.

«Атрыманыя вынікі ўпершыню паказваюць на тое, што працэсы, якія адбываюцца ў нашай тлушчавай тканцы, рэгулююць змену масы цела ў працэсе старэння такім спосабам, які не залежыць ад іншых чыннікаў. Наша адкрыццё дапаможа стварыць новыя спосабы лекавання атлусцення», – апавёў суаўтар даследавання Пітэр Арнер.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках