26 красавiка 2024, Пятніца, 17:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Банкіра, якога называюць «гаманцом Лукашэнкі», абвінавацілі ў крадзяжы $ 4,5 мільярда

8
Банкіра, якога называюць «гаманцом Лукашэнкі», абвінавацілі ў крадзяжы $ 4,5 мільярда
АЛЯКСЕЙ ХОЦІН

У РФ прадаўжаецца справа экс-уладальніка «Югры» Хоціна.

У Расеі Следчы камітэт пачаў новую крымінальную справу аб растраце (ч. 4 арт. 160) у дачыненні да былога ўладальніка банка «Югра» Аляксея Хоціна. Пра гэта заявіў следчы ў Басманным судзе Масквы, які ў пятніцу, 13 верасня, разглядае хадайніцтва аб прадаўжэнні для Хоціна хатняга арышту, піша РБК.

«З моманту апошняга падаўжэння захаду стрымання была распачатая новая крымінальная справа пра iншае злачынства – паводле факта растраты сродкаў ПАТ “Банк Югра” на суму блізу 283 руб. ($ 4,5 мільярда)», – заявіў прадстаўнік СКР. Паводле справы трэба будзе дапытаць больш за сто чалавек і правесці комплекс складаных экспертызаў, удакладніў ён.

Справа была распачатая 10 ліпеня, вынікае з дакументаў, якія суддзя Наталля Дудар вывучыла на пасяджэнні. Раней Хоціну і яшчэ двум абвінавачаным, экс-прэзідэнту «Югры» Аляксею Няфёдаву і былому старшыню ўправы банка Дзмітрыю Шыляеву, выстаўленая растрата 7,5 млрд руб. Такім чынам сукупная шкода ў справах перавысіла 290 млрд руб. ($ 4,5 мільярда). Агенцтва страхавання ўкладаў (АСУ) заявіла да фігурантаў справы грамадзянскі пазоў на гэтую суму, вынікае з матэрыялаў справы, абвешчаных у судзе.

У расСМІ Аляксея Хоціна, які з'яўляецца выхадцам з Беларусі, нярэдка называюць гаманцом Лукашэнкі. Яшчэ ў верасні 2017 г. падрабязна пісалася пра Хоціна і іх сувязі з «сям'ёй» Лукашэнкі: «Хоціны – выхадцы з Беларусі, займацца бізнэсам сталі пасля прыходу да ўлады Аляксандра Лукашэнкі – у 1994 г. Першым іх прадпрыемствам стала кампанія для вытворчасці беларускай касметыкі і парфумы “Белкасмекс”. Ужо ў 1997 г. бацька і сын пераехалі ў Маскву, дзе арандавалі памяшканні ў мясакамбіната “Мікомс”, а потым выкупілі іх за бясцэнак. Да 2004 г. Хоціны ўжо валодалі парадку 1 млн кв. м у Маскве. Паводле некаторых звестак, гэты сямейны бізнэс актыўна падтрымліваўся беларускімі чыноўнікамі і сілавікамі, якія, як і прадпрымальнікі, перабраліся ў Расею. Іншыя крыніцы сцвярджаюць, што заступнікам Хоціна з'яўляецца сам Лукашэнка».

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках