27 красавiка 2024, Субота, 5:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Памёр аўтар здымка «Невядомы бунтар» на плошчы Цяньаньмэнь

3
Памёр аўтар здымка «Невядомы бунтар» на плошчы Цяньаньмэнь

Фотажурналісту Чарлі Коўлу было 64 гады.

Памёр фотажурналіст Чарлі Коўл – лаўрэат прэміі World Press Photo за здымак «невядомы бунтар». Коўлу было 64 гады, паведамляе svoboda.org.

Фатаграфія зроблена з балкона гатэля на плошчы Цяньаньмэнь падчас студэнцкіх пратэстаў у Пекіне 5 чэрвеня 1989 года. На здымку выяўлены чалавек, які стаіць перад калонай танкаў. Імя чалавека і яго лёс невядомыя. СМІ адзначаюць, што «невядомы бунтар» стаў сімвалам негвалтоўнай барацьбы. У Кітаі і фота, і інфармацыя пра студэнцкія пратэсты знаходзяцца пад забаронай.

4 чэрвеня 1989 года шматдзённыя пратэсты ў Пекіне скончыліся жорсткім сілавым разгонам дэманстрантаў. Кітайскія ўлады ўжылі цяжкую вайсковую тэхніку. Паводле афіцыйных звестак, загінула блізу 250 чалавек. Незалежныя назіральнікі сцвярджаюць, што загінулых можа быць больш за тысячу.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках