28 сакавiка 2024, Чацвер, 15:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Як ліст у бутэльцы выратаваў жыццё амерыканцаў

1
Як ліст у бутэльцы выратаваў жыццё амерыканцаў
ДАЛІНА РАКІ АРОЁ-СЕКА

Знаходлівасць дапамагла выбрацца з пасткі турыстам з Каліфорніі.

Керціс Уілсан, яго сяброўка і 13-гадовая дачка вырашылі адзначыць Дзень бацькі на прыродзе. Выбралі маршрут у даліне Ароё-Сека ў Каліфорніі, піша "Медуза".

Маршрут турыстаў пралягаў праз 12-метровы вадаспад на рацэ Ароё-Сека. Сем гадоў таму Керціс Уілсан ужо праходзіў гэты маршрут і спускаўся праз вадаспад па вяроўцы, замацаванай на скалах. Але гэтым разам вяроўкі не было на месцы, і турысты затрымаліся на вяршыні вадаспаду.

Спусціцца ўніз іншым спосабам было немагчыма, а вяртацца назад - занадта небяспечна. Тэлефон не лавіў сігнал. Турысты пачалі думаць пра іншыя спосабы выбрацца з пасткі.

Уілсан прапанаваў адправіць запіску з просьбай аб дапамозе ніжэй па плыні ў бутэльцы. Яго сяброўка як раз захапіла з гатэлі бланк, на якім хацела весці рахунак у картачнай гульні.

На паперцы напісалі: «Мы затрымаліся тут, на вадаспадзе. Калі ласка, дашліце дапамогу» Запіску паклалі ў зялёную бутэльку з-пад вады. Зверху надрапалі «HELP» і адправілі ўніз па плыні.

Каб іх было прасцей заўважыць, непадалёк ад свайго прытулку турысты выклалі камянямі на тэнце надпіс SOS.

Бутэльку знайшлі праз некалькі гадзін іншыя падарожнікі. Яны дайшлі да найбліжэйшага турыстычнага лагера і паведамілі пра пасланне. Людзі, што знаходзіліся ў лагеры звязаліся з ратавальнікамі. Праз яшчэ некалькі гадзін Уілсана і яго спадарожніц заўважылі з патрульнага гелікаптэра (вось тут і спатрэбіўся надпіс SOS!). Аднак ім давялося правесці на скалах яшчэ ноч - калі турыстаў выявілі, было ўжо занадта цёмна для выратавальнай аперацыі, і забралі з вадаспаду іх, толькі калі развіднела.

Ратавальнікі пахвалілі турыстаў за ідэю з пасланнем у бутэльцы. У адваротным выпадку, адзначылі яны, Уілсана і яго спадарожніц давялося б шукаць значна даўжэй.

Дзяўчына Уілсана купіла іншую бутэльку і збіраецца зноў змясціць у яе пасланне. Але гэтым разам не просьбу аб дапамозе, а прызнанне ў любові да яго.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках