25 красавiка 2024, Чацвер, 13:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Прэзідэнт Эстоніі: Наша краіна не падтрымлівае будаўніцтва «Паўночнай плыні-2»

Прэзідэнт Эстоніі: Наша краіна не падтрымлівае будаўніцтва «Паўночнай плыні-2»
КЕРСЦІ КАЛЬЮЛАЙД

Расейскі газаправод супярэчыць мэтам энэргетычнага звязу ЕЗ.

Эстонія не падтрымлівае будаўніцтва расейскага газаправоду «Паўночнай плыні – 2». Пра гэта ў інтэрв'ю «Радіо Свобода» 13 верасня сказала прэзідэнт краіны Керсці Кальюлайд.

«Паўночная плынь-2» супярэчыць мэтам энэргетычнага звязу ЕЗ, якія заключаюцца ў дыверсіфікацыі рынкаў. На аснове гэтага прынцыпу мы не падтрымліваем яго будаўніцтва. У тэхнічным плане гэта не тычыцца Эстоніі, дзе газ складае менш за 10% ад энэргабалансу. Таму што кошты «Газпрама» ў нашым рэгіёне надмерныя... Таму Эстонія не залежыць ад гэтага газу», - сказала Кальюлайд.

Яна адзначыла, што ў Літве ёсць энэргатэрмінал для звадкаванага газу, які знізіў кошты, бо ёсць канкурэнцыя.

«Тое, што я кажу пра Балтыйскі энэргетычны рынак, паказвае, што канкурэнцыя і адкрыты доступ для ўсіх - гэта шлях наперад. І ЕЗ таксама наважыў пераканацца ў тым, што газаправоды, якія ідуць у Еўропу, падпарадкоўваюцца правілам ЕЗ, што азначае, што яны павінны быць адкрытымі і для іншых пастаўшчыкоў, акрамя тых, хто будуе сам газаправод і хто валодае ім. Яны таксама датычацца трубаправодаў, нават калі яны яшчэ не на еўрапейскай тэрыторыі... Спадзяемся, што новая Еўракамісія будзе спрыяць пабудове свабоднага, але адначасова і «зялёнага» энэргетычнага звязу ЕЗ», - сказала прэзідэнт.

«Паўночная плынь – 2» – другі газаправод, які павінен звязаць Расею з Нямеччынай па дне Балтыйскага мора, ён складаецца з двух нітак. Працягласць кожнай з іх – больш за 1200 км, сукупная магутнасць - 55 млрд м3 газу ў год. Кошт праекта – €9,5 млрд, яго напалову фінансуюць расейскі «Газпрам» і пяць еўрапейскіх кампаній. Аператар будаўніцтва газаправода паведаміў, што праект могуць завяршыць да сярэдзіны 2020 года.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках