26 красавiка 2024, Пятніца, 19:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сянцоў апублікаваў адзіны здымак, які ўдалося зрабіць у зняволенні

4
Сянцоў апублікаваў адзіны здымак, які ўдалося зрабіць у зняволенні

Фота было зробленае напярэдадні новага 2016 года.

Былы палітвязень Крамля Алег Сянцоў паказаў шырокай публіцы адзіную фатаграфію, зробленую ў турме.

Фатаграфію Сянцоў апублікаваў на сваёй старонцы ў Facebook.

«Зняволеным не належаць ні тэлефоны, ні інтэрнэт. Хоць ёсць такія турмы, дзе такія забароненыя прадметы прысутнічаюць. Але я ў такіх месцах бываў надта рэдка, толькі праездам па этапе. У асноўным я сядзеў у максімальна ізаляваных, сумных установах, дзе пра такія рэчы ніхто не думаў», - напісаў Сянцоў.

З ягоных слоў, толькі зрэдку атрымоўвалася мець магчымасць звязацца з роднымі і расказаць ім пра сваё здароўе і месцазнаходжанне.

«Гэтая фатаграфія адзіная, зробленая ў турме. Пашанцавала яе зрабіць і пераслаць сваім. На ёй напярэдадні новага 2016 года», - напісаў Сянцоў.

Нагадаем, украінскага рэжысёра Алега Сянцова і актывіста Аляксандра Кольчанку затрымалі ў акупаваным Крыме 10 траўня 2014 года. Іх абвінавацілі ў падрыхтоўцы тэрактаў, Кольчанку прысудзілі да 10 гадоў пазбаўлення волі, а Сянцова - да 20.

7 верасня адбыўся ўзаемны абмен украінскіх палітвязняў і ваеннапалонных, утрымоўваных Крамлём у закладніках, на асоб, падазроных ці асуджаных за злачынствы супраць Украіны. У гэты ж дзень вызваленыя ўкраінцы прыляцелі ў Кіеў.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках