26 красавiка 2024, Пятніца, 9:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Візіт Дэвіда Хэйла ў Менск: Лукашэнку паставілі ўмовы

40
Візіт Дэвіда Хэйла ў Менск: Лукашэнку паставілі ўмовы
ДЭВІД ХЭЙЛ

Тры важныя моманты, звязаныя з прыездам у Беларусь намесніка дзяржсакратара ЗША.

Намеснік дзяржсакратара ЗША Дэвід Хэйл правёў перамовы з беларускімі ўладамі ў Менску. Выданне "Салідарнасць" піша, у чым іх важнасць.

Вяртанне амбасадараў пасля 11-гадовага перапынку

У беларускім МЗС звярнулі ўвагу, што чыноўнік такога рангу з Дзярждэпартамента ЗША наведаў Менск упершыню за апошнія 25 гадоў. Але больш важны іншы лік.

Дэвід Хэйл заявіў пра гістарычны момант у двухбаковых стасунках і анансаваў аднаўленне дыппрадстаўніцтва на ўзроўні амбасадараў – праз 11 гадоў пасля таго, як улады дзвюх краінаў пасварыліся.

Хэйл падкрэсліў, што ЗША «вельмі моцна» падтрымліваюць незалежнасць Беларусі

Намеснік дзяржсакратара ЗША казаў пра гэта як на сустрэчы з Лукашэнкам, так і пры наведванні ўрочышча Курапаты, дзе згадаў пра кошт, які беларусы заплацілі за свой суверэнітэт.

Заявы Хэйла каштоўныя ў кантэксце чутак пра жаданне Крамля паглынуць Беларусь. Амерыканцы ясна далі зразумець, што яны супраць падобных імкненняў.

Лукашэнку выставілі ўмову на шляху паглыблення супрацоўніцтва

Разам з прыемнымі для афіцыйнага Менска заявамі намеснік дзяржсакратара ЗША адзначыў, што ў ягонай краіне захоўваецца заклапочанасць у частцы дэмакратычнага развіцця Беларусі.

Дэвід Хэйл адзначыў важнае значэнне парламенцкіх і прэзідэнцкіх выбараў, якія адбудуцца ў нашай краіне адпаведна ў цяперашнім і наступным гадах.

– Пры дасягненні прагрэсу мы будзем гатовыя абмяркоўваць далейшае паслабленне санкцый і паглыбленне нашага супрацоўніцтва, – цытуе Хэйла БелТА.

Тое, што для амерыканцаў гэта не пустыя словы, прадэманстраваў візіт чыноўніка ва ўрочышча Курапаты – пасля сустрэчы з Лукашэнкам. Намесніку дзяржсакратара ЗША было важна наведаць народны мемарыял у памяць пра ахвяраў сталінскіх рэпрэсій, за які шмат гадоў змагаліся прадстаўнікі грамадзянскай супольнасці, нягледзячы на ціск уладаў.

Увечары Хэйл таксама пагутарыў з беларускімі апазіцыйнымі палітыкамі.

Напісаць каментар 40

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках