26 красавiка 2024, Пятніца, 16:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Расеі затрымалі шамана, які ішоў выганяць Пуціна

55
У Расеі затрымалі шамана, які ішоў выганяць Пуціна

Трасу на мяжы Бураціі і Іркуцкай вобласці РФ перакрылі.

На мяжы Бураціі ды Іркуцкай вобласці затрымалі якуцкага шамана Аляксандра Габышава, які ідзе ў Маскву, каб выгнаць Пуціна. Пра гэта паведамляе «Тайга.инфо».

«Траса была перакрытая спецслужбамі са зброяй. Яны хутка акружылі наш лагер і проста да намёта шамана. Іх было некалькі дзясяткаў чалавек на многіх машынах. Уварваліся і павалілі яго на зямлю вялікім натоўпам», – цытуе выданне аднаго з прыхільнікаў шамана Віктара Ягорава.

Як апавёў Znak.com адзін з тых, хто суправаджаў шамана, у дачыненні да Габышава можа быць распачатая справа паводле артыкула аб арганізацыі экстрэмісцкай суполкі (282.1 КК).

Якуцкі шаман Аляксандр Габышаў пачаў шлях у Маскву паўгода таму. 9 верасня ён дайшоў да Улан-Удэ, дзе супрацоўнікі паліцыі затрымалі ягоных прыхільнікаў. Пасля гэтага на плошчы Саветаў пачаліся пратэставыя акцыі з патрабаваннем вызваліць прыхільнікаў Габышава.

Пазней пратэстоўцы сталі патрабаваць паўторных выбараў мэра горада, на якіх перамог самавылучэнец Ігар Шуцянкоў, падтрыманы «Адзінай Расеяй», а сенатар ад Іркуцкай вобласці Вячаслаў Мархаеў (КПРФ) заняў другое месца.

Праз пратэсты ў Бураціі пад арышты адправілі прыхільнікаў шамана Ігара Канашанава і Пятра Дандукова, блогера Дзмітрыя Баірава, актывіста Баіра Цыбікава і падазраванага ў нападзе на сілавіка падчас акцыі Дзмітрыя Хараева.

Напісаць каментар 55

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках