26 красавiка 2024, Пятніца, 20:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ва Украіне на даручэнне Зяленскага дабудуюць карвет «Уладзімір Вялікі»

6
Ва Украіне на даручэнне Зяленскага дабудуюць карвет «Уладзімір Вялікі»

Карабель будзе закончаны да канца 2023 года.

Ва Украіне на даручэнне прэзідэнта Уладзіміра Зяленскага дабудуюць карвет «Уладзімір Вялікі» праекту 58 250. Арыентавальна карабель будзе закончаны да канца 2023 года, ягоны кошт складзе 7,7 мільярда грыўняў (312 мільёнаў даляраў). Пра гэта паведамляе «Армiя Inform».

Праграма будаўніцтва карветаў праекта 58 250 была зацверджаная кабмінам Украіны 9 лістапада 2011 года, выканаць яе планавалася да 2021 года, агульны кошт праекта ацэньваўся на 16,2 мільярда грыўняў (блізу 655 мільёнаў даляраў). 70 адсоткаў камплектавальнікаў галаўнога карабля «Уладзімір Вялікі» планавалі вырабіць ва Украіне, астатняе – завезці з Еўропы і ЗША.

Але распачаты ў 2014 годзе канфлікт на ўсходзе краіны прывёў да таго, што фінансаванне праграмы было прыпыненае, а грошы перанакіравалі на патрэбы сухапутнай арміі. У 2017 годзе праграму адкарэктавалі – на той момант гатоўнасць корпуса карвета складала 80 адсоткаў, агульная гатоўнасць канструкцыі карабля – усяго 17 адсоткаў. Планавалася павялічыць фінансаванне ўдвая і пабудаваць адразу чатыры карветы, але грошы так і не пачалі паступаць.

Справа зрушылася з мёртвай кропкі, калі ўвагу на праект звярнуў Уладзімір Зяленскі: цікавасць да карвета вырасла праз актыўнасць расейскіх ВМС у Чорным і Азоўскім морах. У ліпені 2019 года тагачасны міністр абароны краіны Сцяпан Палтарака апавёў прэзідэнту, што карабель гатовы на 32%. Яго плануецца дабудаваць паводле стандартаў NATO.

Водазмяшчэнне «Уладзіміра Вялікага» складзе 2650 тонаў, ён будзе ўзброены прыладамі калібра 35 і 76,2 мм, ракетамі і тарпедамі. Камандавальнік ВМС Украіны Ігар Варончанка заявіў, што, калі карвет не пабудуюць, ваеннаму суднабудаванню краіны пагражае кропка незвароту.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках