16 кастрычнiка 2019, Серада, 6:23
Мы ў адной лодцы
Рубрыкі

Амерыканскі генерал: Ёсць план прарыву СПА Калінінграда ў адказ на агрэсію РФ

29
Амерыканскі генерал: Ёсць план прарыву СПА Калінінграда ў адказ на агрэсію РФ
ФОТА: GLOBAL LOOK PRESS

У выпадку агрэсіі з Калінінграда амерыканскі бок адкажа хутка і эфектыўна.

У ЗША ёсць план для прарыву расейскіх СПА, заявіў журналістам галоўнакамандавальнік амерыканскіх ВПС у Еўропе Джэфры Лі Харыгян, піша Breaking Defense (пераклад – РБК).

«Калі нам давядзецца пайсці туды і знішчыць, да прыкладу, інтэграваную сістэму СПА Калінінграда, хай не будзе ніякіх сумневаў, у нас ёсць план», – сказаў генерал.

Паводле ягоных словаў, неабходныя для гэтага манеўры адпрацоўваюцца. У ЗША ўвесь час абдумваюць гэтыя планы і ў выпадку неабходнасці прывядуць іх у дзеянне, дадаў ён.

У чым заключаецца гэты план, генерал не ўдакладніў, але дадаў, што ў выпадку расейскай агрэсіі з Калінінграда адказ ЗША будзе ўсебаковым, хуткім і эфектыўным.

У сакавіку кіраўнік штаба ВПС ЗША генерал Дэвід Голдфейн заявіў, што амерыканскія вайскоўцы рыхтуюць новую канцэпцыю вядзення баявых дзеянняў у адказ на пагрозу канфлікту з Кітаем, Расеяй і іншымі спаборнікамі. Паводле ягоных словаў, канцэпцыя прадугледжвае ўтойлівае супольнае пранікненне на тэрыторыю праціўніка на сушы, у паветры і на моры, а асноўную ролю ў гэтым плане павінен гуляць знішчальнік F-35.

«Ваша абарона ў дзірках, як швейцарскі сыр, мы ведаем, дзе гэтыя дзіркі, мы можам выкарыстоўваць іх, мы можам пранікнуць праз іх і трымаць на прыцэле аб'екты на вашай тэрыторыі», – заявіў ён.