26 красавiка 2024, Пятніца, 17:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Шэсць спосабаў беларусам зэканоміць цяпло і электрычнасць

9
Шэсць спосабаў беларусам зэканоміць цяпло і электрычнасць

Кожную зіму выдаткі на ацяпленне і электрычнасць «з'ядаюць» значную частку сямейнага бюджэту.

Маленькімі хітрасцямі, якія дапамогуць у халодную пару года зэканоміць цяпло і святло, а заадно грошы, з «Вечерний Гродно» падзяліліся спецыялісты.

Праверце герметычнасць вокнаў і дзвярэй

Спачатку неабходна адрэгуляваць завесы і забяспечыць эфектыўную сістэму вентыляцыі. Пры вострай неабходнасці - замяніць акно. Паводле інфармацыі экспэртаў, старое акно можа прапускаць да 10 разоў больш цяпла, чым сцены! Новыя вокны не толькі ўтрымліваюць цяпло, але і надзейна абараняюць дом ад халоднага вулічнага паветра.

Усталюйце тэрмастатычныя вентылі

Яны дапамогуць захаваць цяпло і адначасова падтрымаць аптымальную тэмпературу ў кожным пакоі (напрыклад, у ваннай камфортныя 23-24 градуса, а ў спальні, асабліва падчас сну, павінна быць прахалодна). Калі знізіць тэмпературу хоць бы на адзін градус, гэта зэканоміць прыкладна 5 адсоткаў цяпла. Калі дома доўгі час нікога няма, напрыклад вы на працы, тэмпературу лепш панізіць на 4-5 градусаў.

Правільна праветрывайце памяшканне зімой

Праветрываць пакой трэба хутка і інтэнсіўна - не варта трымаць акно на мікраправетрыванні гадзінамі. Значна больш цяпла можна зэканоміць, калі адкрыць акно насцеж. Перад гэтым варта адключыць радыятар. Дарэчы, пра батарэі. Не засланяйце іх мэбляй або цяжкімі шторамі, каб цёплае паветра магло вольна распаўсюджвацца па ўсім памяшканні.

Зашторвайце вокны на ноч

Сістэмы экранавання вокнаў (напрыклад, ральшторы або прасценкі ўнутры памяшкання) дазваляюць захаваць да 5 адсоткаў цяпла. Таму на ноч старанна зашторвайце вокны. Зімой, каб у пакой максімальна паступала натуральнае святло, лепш вешаць светлыя і лёгкія гардзіны.

Заменіце лямпачкі на энэргазберагальныя

Увосень і зімой, калі рана цямнее, мэтазгодна звычайныя лямпачкі замяніць на энэргазберагальныя ці люмінесцэнтныя. Яны спажываюць меншую колькасць электраэнэргіі, а свецяць гэтак жа, як лямпы напальвання.

Адключайце тэхніку, якой не карыстаецеся, а выходзячы з дому, не пакідайце абсталяванне ў рэжыме чакання.

Пакладзіце цёплыя дываны

У халодную пару года пакладзіце падлогу цёплыя пухнатыя дываны. Вам будзе больш прыемна хадзіць па іх, пры гэтым страты цяпла праз падлогу скароцяцца. Непрыкметная, але вельмі прыемная эканомія.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках