26 красавiка 2024, Пятніца, 17:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На расейскіх могілках з'явіліся партрэты Пуціна, Мядзведзева, Пяскова

На расейскіх могілках з'явіліся партрэты Пуціна, Мядзведзева, Пяскова
Фота: Reuters

У кутах фатаграфій - чорныя стужкі.

Дзве гадзіны правіселі на крыжах Смаленскіх лютэранскіх могілак у Санкт-Пецярбургу партрэты Пуціна, Мядзведзева, Пяскова, Сабяніна, Бяглова, Шойгу ды іншых дзяржаўных дзеячаў. Партрэты з'явіліся 19 верасня. У кутах фатаграфій - чорныя стужкі, піша "Настоящее время".

Два дні паліцыя шукала падазраваных, у выніку затрымала трох актывістаў "Агитроссии" - Андрэя Жаксімбаева, Паўла Іванкова і Грыгорыя Кудраўцава. Усе трое адмаўляюць сваё дачыненне да акцыі, спасылаючыся на наяўныя алібі і білінгі тэлефанаванняў - як сцвярджаюць актывісты, яны да могілак нават не набліжаліся.

Васілевостраўскі раённы суд распачаў крымінальную справу паводле артыкулу "Здзек з цел памерлых і месцаў іх пахавання групай асоб паводле папярэдняй змовы".

Адвакат Андрэя Жаксімбаева ўважае за незаконнае затрыманне свайго падабароннага амаль на дзень без складання пратаколу, без ежы і вады. Цяпер Жаксімбаеў і Кудраўцаў адпушчаныя ў статусе сведак, Паўлу Іванкову надалі статус падазраванага, ён застаецца ў ізалятары Васілевостраўскага раёна, у дачыненні да яго разглядаецца пытанне аб меры стрымання. Яму можа пагражаць да 5 гадоў пазбаўлення волі.

3 красавіка насупраць Ісакіеўскага сабора ў Санкт-Пецярбургу з'явілася стылізаванае пад надмагілле шыльда з выявай прэзідэнта Расеі Уладзіміра Пуціна. На ёй пазначаныя дата нараджэння кіраўніка дзяржавы і - праз злучок - лічба "2019". Ніжэй напісана "Здрадзіў народу Расеі".

12 сакавіка суд у Набярэжных Чалнах арыштаваў на 28 дзён мясцовага актывіста Карыма Ямадаева, які ўсталяваў інсталяцыю ў выглядзе магілы Уладзіміра Пуціна ля будынка Следчага камітэта. На актывіста склалі пратакол паводле артыкулу аб паўторным парушэнні парадку правядзення акцыі. У студзені Ямадаева прыцягвалі да адказнасці за ўсталяванне помніка ахвярам палітычных рэпрэсій. Помнік з надмагіллем Пуціна з фотаздымкам прэзідэнта і надпісам "1952-2019" з'явіўся ля будынка СК 10 сакавіка.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках