26 красавiка 2024, Пятніца, 18:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Улады Ірана заявілі аб вызваленні брытанскага танкера

Улады Ірана заявілі аб вызваленні брытанскага танкера
БРЫТАНСКІ ТАНКЕР STENA IMPERO Ў ІРАНСКІМ ПОРЦЕ БАНДАР АБАС. 20 ЛІПЕНЯ 2019 Г.
ФОТА: ASSOCIATED PRESS

Закончаныя ўсе юрыдычныя працэдуры для вызвалення танкера.

Брытанскі танкер Stena Impero, затрыманы ў Армузскай пратоцы ў ліпені паводле падазрэння ў парушэнні правілаў міжнароднага суднаходства, можа свабодна пакінуць іранскі порт. Пра гэта паведамляе Al Arabiya са спасылкай на прэс-сакратара ўрада краіны Алі Рабіі, піша РБК.

«Юрыдычныя працэдуры для вызвалення брытанскага танкера скончаныя, і пасля кампенсацыі шкоды судна можа выйсці ў мора», - удакладніў ён. Пры гэтым не паведамляецца, калі менавіта танкер зможа пакінуць тэрытарыяльныя воды Ірана.

Раней стала вядома, што сем чальцоў Stena Impero, уключаючы аднаго расейца, пакінулі Іран і накіроўваюцца ў Дубай (ААЭ). Сярод іх пяць грамадзян Індыі, адзін грамадзянін Латвіі і расеец.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках