26 красавiка 2024, Пятніца, 16:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Зяленскі: Хочам канкрэтныя тэрміны вяртання ўкраінскіх тэрыторый

15
Зяленскі: Хочам канкрэтныя тэрміны вяртання ўкраінскіх тэрыторый

Прэзідэнт Украіны чакае канкрэтных вынікаў ад сустрэчы ў нармандскім фармаце.

Пра гэта паведамляе liga.net cо спасылкай на прэс-службу Уладзіміра Зяленскага.

"Мы ў гэта верым, вельмі гэтага хочам і пастараемся ўсё гэта зрабіць", - сказаў прэзідэнт пра магчымасць дарожнай карты аб спыненні вайны на Данбасе.

На патэнцыйнай сустрэчы лідэраў нармандскага фармату маюць быць вызначаныя "канкрэтныя тэрміны спынення вайны" на Данбасе. Пра гэта заявіў прэзідэнт Уладзімір Зяленскі, піша ягоная прэс-служба.

Кіраўнік дзяржавы зноў выказаў надзею на сустрэчу чацвёркі "найбліжэйшым часам", адзначыўшы, што "яна будзе складанай, і на ёй будзе ісці гаворка аб канкрэтных пытаннях".

"Мы хочам з гэтай сустрэчы выйсці з пэўнымі вынікамі пра канкрэтныя тэрміны спынення вайны і вяртання нашых тэрыторый", - сказаў Зяленскі.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках